Танкадзюбы какаду

(Перанакіравана з «Тонкадзюбы какаду»)

Танкадзюбы какаду або Заходняя насатая карэла (Cacatua pastinator) — птушка сямейства какаду.

Танкадзюбы какаду
Cacatua pastinato -Blackpool Zoo-8a.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Папугаепадобныя
Сямейства Какаду
Падсямейства Белыя какаду
Род Какаду
Від Танкадзюбы какаду
Бінамінальная намэнклятура
Cacatua pastinator

Зьнешні выглядРэдагаваць

Даўжыня цела 38—40 см, крыла 28,8—33 см апярэньне белае. Узьдзечка і корні пёркаў галавы, патыліцы, грудзей і сьпіны — аранжава-ружовыя. Вушкі і пёркы над вачыма зь лёгкім цёмна-жоўтым адценьнем. Падкрылы і падхвосьце з жаўтаватым адценьнем. Хахалок кароткі і поўны. Паміж дзюбай і вокам ёсьць чырвоная пляма. Дзюба даўгаватая, цёмна-шэрага колеру. Лапы шэрыя. Кальцо каля вачэй даўгаватай формы, бяз пёркаў, цёмна-сіняга колеру. Радужка цёмна-карычневая. Самец і саміцы маюць аднолькавую афарбоўку.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Танкадзюбы какадусховішча мультымэдыйных матэрыялаў