Томаш Росіцкі
То́маш Ро́сіцкі (па-чэску: Tomáš Rosický; нарадзіўся 4 кастрычніка 1980 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Чэхіі. Дзякуючы добрай тэхніцы валоданьня мячом атрымаў мянушку «Маленькі Моцарт». Вядомы працаздольнасьцю й уменьнем аддаваць дакладныя й вострыя перадачы.
Томас Росіцкі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 кастрычніка 1980[1][2][3][…] (43 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 2001—2006 2006—2016 2016—2017 |
Спарта Прага Барусія Дортмунд Арсэнал Спарта Прага |
41 (8) 149 (20) 170 (19) 12 (1) |
Зборныя | ||
2000—2016 | Чэхія | 105 (23) |
Біяграфія
рэдагавацьПачынаў займацца футболам у дзіцячай камандзе клюбу «ČKD Kompresory Praha», праз два гады перайшоў у школу праскай «Спарты». «Спарта» цікавілася ягоным старэйшым братам Іржы Росіцкім, і іхны бацька настаяў, каб Томаша таксама ўзялі ў каманду. У 1998 годзе дэбютаваў у дарослай камандзе «Спарты». У складзе «Спарты» ён тройчы станавіўся чэмпіёнам Чэхіі й стаў самым маладым уладальнікам тытула «Найлепшы гулец году ў Чэхіі».
У 2001 годзе Росіцкі перайшоў у дортмундзкую «Барусію», дзе гуляў значную ролю ў паўабароне стаўшы адным зь лідэраў клюбу.
23 траўня 2006 году Росіцкі падпісаў доўгатэрміновы кантракт зь лёнданскім «Арсэналам». Сума трансфэру не выдавалася. У новым клюбе Томаш атрымаў 7 нумар, які да яго меў француз Рабэр Пірэс, замест якога ён і быў набыты.
Нацыянальная зборная
рэдагавацьДэбютаваў у нацыянальнай зборнай у 2000 годзе ва ўзросьце 19 гадоў у матчы з камандай Ірляндыі. Гуляў за Чэхію на чэмпіянатах Эўропы 2000 і 2004 гадоў, на ЧЭ-2004 дайшоў ў ейным складзе да паўфіналу.
Дасягненьні
рэдагаваць«Спарта»:
- Чэмпіён Чэхіі: 1999, 2000
«Барусія» Дортмунд:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2002
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014