Тлушчы

(Перанакіравана з «Тлусты алей»)

Тлушчы́[1] (трыгліцэры́ды) — арганічныя рэчывы, вытворныя ад гліцэрыну ды вышэйшых карбонавых квасаў.

У жывых арганізмах выконваюць структурную ды энэргетычную ролю: зьяўляюцца асноўным кампанэнтам клеткавай мэмбраны й запасаюцца ў якасьці энэргіі ў тлушчовых клетках. Разам з вугляводамі ды бялкамі, тлучшы — ёсьць адным з найгалоўных кампанэнтаў харчаваньня. Вадкія тлушчы расьліннага паходжаньня звычайна называюць масламі альбо алеям.

Склад тлушчоў

рэдагаваць

Тлучшы ўтрымліваюць у сваім складзе насычаныя албо ненасычаныя вышэйшыя карбонавыя квасы.

Насычаныя квасы:

  • стэарынавы (C17H35COOH)
  • маргарынавы (C16H33COOH)
  • пальмэтынавы (C15H31COOH)

Ненасычаныя квасы:

  • ліналенавы (C17H29COOH, 3 двайная сувязі)
  • алеінавы (C17H33COOH, 1 двайная сувязь)
  • ліноліевы (C17H31COOH, 2 двыйныя сувязі)