Сіпуха (Tyto alba) мае найлепш выражаны тваравы дыск
Луні, напрыклад, аўстралійскі лунь (Circus approximans) мае кальцо зь пер’я вакол шыі, якое можа падымацца ў адказ на гук

У арніталёгіі, тваравы дыск — гэта складкі скуры разам з разьмешчаным канцэнтрычнымі радамі вакол дзюбы жорсткім пер’ем. Тваравы дыск маецца на твары пераважна ў соваў. Пер’е дыску рухомае і дазваляе рэгуляваць шырыню вушных шчылін з мэтай аптымальнага ўспрыманьня гукавых хваляў.

Па форме тваравы дыск уяўляе сабой парабалу, якая збірае гукавыя хвалі і накіроўвае іх у вуха. Гэтыя ўтварэньні павышаюць адчувальнасьць успрыманьня гукаў у соваў, дазваляючы вызначыць месцазнаходжаньне ахвяры па гуках з-пад сьнегу, травы або расьліннага покрыва.

У іншых відаў птушак, напрыклад у лунёў, маюцца менш выяўленыя тваравыя дыскі. У лунёў тэрмін тваравы дыск азначае пер’е вакол шыі, якое ўздымаецца ў адказ на гукі і, па сутнасьці, павялічваючы тваравы дыск лунь паляпшае слых.

Лепш выражаны тваравы дыск у сіпухі, тады як у савы барадатай ён мае найбольшыя памеры сярод птушак — да 110 мм.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Пукинский Ю. Б. Жизнь сов. — Л.: ЛНУ, 1977. — 240 с.
  • Jemima Parry-Jones (2001). Understanding Owls: Biology, Management, Breeding, Training. David & Charles, p. 20. ISBN 0715312235
  • Robert E. Simmons (2000). Harriers of the World: Their Behaviour and Ecology. Oxford University Press, pp. 53-56. ISBN 0198549644