Та’ Хаджрат
Храм Та’ Хаджрат (па-мальтыйску: Ta' Ħaġrat) каля вёскі Мджар на Мальце уключаны ў склад Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО разам з шэрагам іншых мэгалітычных храмаў Мальты.[1]. Зьяўляецца адным з самых старажытных сьвяцілішчаў на зямлі.[2] складаецца з двух храмаў. Вялікі храм Та ' Хаджрат адносіцца да фазе Джганція (3600-3200 гг. да н. э.);[3] малы храм — да фазы Сафліені (3300 — 3000 гг. да н. э.).[3]
Та’ Хаджрат | |
---|---|
Ta' Ħaġrat* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Мальта |
Тып | храм |
Крытэры | iv |
Спасылка | 132 |
Рэгіён** | Эўропа |
Каардынаты | Каардынаты: 35°33′ пн. ш. 14°13′ у. д. / 35.55.7° пн. ш. 14.22.7° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1980 (4 сэсія) |
Падаўжэньне | 1992 |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Фасад храму і яго партал былі рэканструяваны ў 1937 годзе[4].
Геаграфія
рэдагавацьТа’ Хаджрат знаходзіцца на заходнім ускрайку вёскі Мджар, прыкладна ў кілямэтры ад храмавага комплексу Скорба[5]. Фасад Та' Хаджрата па сваіх характарыстыках нагадвае іншы Мальтыйскі храм, Скорба[3].
Храмавы комплекс
рэдагавацьШматлікая кераміка, знойдзеная падчас раскопак, сьведчыць, што на месцы храму раней існавала вёска. Гэтая раньняя кераміка адносіцца да фазы мджар мальтыйскай гісторыі (3800-3600 гг.да н. э.)[6].
Та’ Хаджрат зроблены з каралавага вапняку — самага старажытнага з даступных будаўнічых матэрыялаў на Мальце[7]. Комплекс складаецца з двух прылеглых храмаў, якія абодва маюць дастаткова нефармальную пляніроўку ў параўнаньні з іншымі мэгалітычнымі храмамі Мальты эпохі нэаліту[3]. Меншы храм прымыкае да большага з паўночнага боку.
Са знаходак на тэрыторыі храма найбольшую цікавасьць уяўляе мадэль храму, выкананая з каралавага вапняку[8][9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Megalithic Temples of Malta — UNESCO World Heritage Centre Архіўная копія ад 2013-10-30 г.
- ^ Malta Temples and The OTS Foundation Архіўная копія ад 2014-02-08 г.
- ^ а б в г Архивированная копия Праверана 2008-08-03 г. Архіўная копія ад 2008-08-03 г.
- ^ Ta' Hagrat Ancient Temple : The Megalithic Portal and Megalith Map: Архіўная копія ад 2011-06-10 г.
- ^ Trump, Cilia, Malta Prehistory and Temples, с. 154
- ^ Trump, Cilia, Malta Prehistory and Temples, с. 155
- ^ Geology Архівавана 20 лютага 2012 году.
- ^ Ta Hagrat — Mgarr — Temple Model Архіўная копія ад 2008-07-05 г.
- ^ Zammit T., «Ta Hagrat Megalithic Ruins at Mgarr, Malta» Bulletin of the Museum, Malta, I, i, 5, 1929.