Таўталягічная рыфма

Таўталягі́чная ры́фма — паўтор у канцы вершаваных радкоў адных і тых жа словаў. Разнавіднасьцю таўталягічнай рыфмы ва ўсходняй паэзіі зьяўляецца рэдыф. Сустракаецца таўталягічная рыфма ў вуснай народнай творчасьці:

Дзеўка — ад вады,
Хлопец — да вады:
 —Пастой, пастой, дзяўчыначка,
Дай каню вады.

Прыклад з сучаснай паэзіі:

Сьлепіць вочы ён, сьнег,
І дарогі разьбег.
І ты мружысься: «Сьнег!..
Што за студзеньскі сьнег!..»
(А. Лойка «Сьнег»)

Літаратура рэдагаваць