«Татавы дочкі» — першы арыгінальны расейскі сыткам, які выйшаў у 2007—2013 гадах на тэлеканале СТС. Складаецца з 410 сэрый (20 сэзонаў). Аўтары ідэі тэлесэрыялу Вячаслаў Муругаў і Аляксандар Раднянскі. У Беларусі «Татавы дочкі» трансьлююцца на тэлеканале ВТБ.

Татавы дочкі
Папины дочки
Жанр сытуацыйная камэдыя
Рэжысэр Аляксандар Жыгалкін
Сяргей Алдонін
Сцэнарыст Аляксей Трацюк
Віталь Шляппо
Вячаслаў Дусмухамэтаў
Леанід Купрыды
Прадусар Вячаслаў Муругаў
Аляксандар Раднянскі
Канстанцін Кікічаў
У ролях
Распаўсюд Ivi.ru[d]
Дата выхаду 3 верасьня 2007
Працягласьць 24 хвіліна
Краіна Расея
Мова расейская
Наступны Q122730928?
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Ад галоўнага героя, сямейнага псыхатэрапэўта Сяргея Васьняцова, сышла жонка, пакінуўшы яму 5 дачок на апеку:

  • Старэйшая, Маша — глямурная прыгажуня;
  • Другая дочка, Даша — готка;
  • Трэцяя дочка, Жэня — спартоўка-пацанка;
  • Чацьвертая, Галіна Сяргееўна — вундэркінд;
  • Малодшая, Паліна «Пугаўка» — маленькая гарэза й ласун.

Васьняцоў не апускае рукі з-за праблем, да яго хутка прыходзіць багатая кліентка з Рублёўкі Аксана, у якой ёсьць усё, акрамя сямейнага шчасьця…

Праз паўтара года вяртаецца жонка Сяргея Аляксеевіча і мама дзяўчынак, Людміла Сяргееўна. Аднак Сяргей Аляксеевіч, не дараваўшы здраду жонкі, зьяжджае да бацькоў у Краснаярск.

Прайшоў яшчэ год, і Васьняцоў прыяжджае ў Маскву на вясельле Дашы і Веніка. Неўзабаве ён канчаткова вырашае застацца ў сям’і.

 
Кадар з навагодняй сэрыі

Тэхнічныя зьвесткі

рэдагаваць

Здымкі сэрыялу пачаліся 13 ліпеня 2007. Стваральнікамі і аранжыроўшчыкам загалоўнай песьні зьяуляюцца браты Крыстоўскія (група Uma2rmaH).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць