Тасман (паўвостраў)

Каардынаты: 43°05′ пд. ш. 147°49′ у. д. / 43.083° пд. ш. 147.817° у. д. / -43.083; 147.817

Тасман (па-ангельску: Tasman Peninsula) — паўвостраў, частка вострава Тасманія, разьмешчаны за 75—80 км на паўднёвы ўсход ад Гобарту.

Мапа паўвостава Тасман

Паўвостраў Тасман названы ў гонар Абэля Тасмана, як і ўвесь востраў. З Тасманіяй злучаны двума вузкімі перашыйкамі, адзін зь іх у прыплыў становіцца пралівам. Іншы ж зьяўляецца перашыйкам у 30—40 м шырынёй.[1]

На востраве разьмешчаны сумна вядомы горад Порт-Артур. У 1996 годзе Мартын Браянт учыніў масавы растрэл сярод жыхароў гораду, адзін з найбуйнейшых у гісторыі Аўстраліі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тасман (паўвостраў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў