Тарызмунд (гоцк. Þaurismoþs, забіту ў 453) — кароль вэстготаў у 451—453 гадох.

Тарызмунд
кароль вэстготаў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 420 або 419,
Памёр 453[1],
Дынастыя Балты (дынастыя)
Бацька Тэадорых I[d][1]

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, ад імя Тарызмунд утварылася назва двара Турмонт[2] (Браслаўскі павет).

Біяграфія

рэдагаваць

Старэйшы сын вэстгоцкага караля Тэадорыха I. Меў братоў Тэадорыха II і Фрыдэрыха.

Падобна бацьку, перасьледваў палітыку заваёў: аднавіў спробу Тэадорыха заваяваць Арль, але беспасьпяхова. Сярод готаў склалася супраць яго змова, цэнтрам якой сталі яго браты, якія абапіраліся на рымскую партыю. У 453 годзе змоўнікі ўчынілі яго забойства[3].

  1. ^ а б в г Торисмунд (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIIа. — С. 630.
  2. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  3. ^ Торисмунд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1901 Т. XXXIIIa. — С. 630.