Тарнаскі раён
Та́рнаскі раён (па-расейску: Тарногский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Валагодзкай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Тарнаскі Гарадок, якая месьціцца за 339 км ад Волагды.
Тарнаскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Тарнаскі Гарадок[1] |
Дата ўтварэньня | 1935 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьТарнаскі раён мяжуе зь Нюксенскім, Тоцемскім і Верхаваскім раёнамі. Плошча раёну складае 5100 км².
Гісторыя
рэдагавацьСпрадвечным насельніцтвам тэрыторыі сучаснага раёну былі фіна-вугорскія плямёны. Сталае славянскае насельніцтва ў гэтых месцах зьявілася толькі ў XIII—XIV стагодзьдзях. Затым, гэтая тэрыторыя ўвайшла ў сфэру інтарэсаў Ноўгарада і Растова. У XIV стагодзьдзі гэтыя землі апісваліся як валоданьне расейскіх пасяленцаў, вядома, што ў 1315 годзе шырокі надзел на суседняй Ваге набыў у чудзі наўгародзкі жыхар Васіль Мацьвееў за дваццаць тысячаў вавёрак і дзесяць рублёў. У 1478 годзе Ноўгарад прызнаў над сабой уладу Масквы, таму гэтая тэрыторыя перайшла пад кантроль Маскоўскае дзяржавы. Тарнаскі раён быў утвораны 25 студзеня 1935 году адпаведнасьці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 11 491 чалавек.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьТарнаскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)