Танкадзюбы какаду або Заходняя насатая карэла (Cacatua pastinator) — птушка сямейства какаду.

Танкадзюбы какаду
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадПапугаепадобныя
СямействаКакаду
ПадсямействаБелыя какаду
РодКакаду
ВідТанкадзюбы какаду
Бінамінальная намэнклятура
Cacatua pastinator

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 38—40 см, крыла 28,8—33 см апярэньне белае. Узьдзечка і корні пёркаў галавы, патыліцы, грудзей і сьпіны — аранжава-ружовыя. Вушкі і пёркы над вачыма зь лёгкім цёмна-жоўтым адценьнем. Падкрылы і падхвосьце з жаўтаватым адценьнем. Хахалок кароткі і поўны. Паміж дзюбай і вокам ёсьць чырвоная пляма. Дзюба даўгаватая, цёмна-шэрага колеру. Лапы шэрыя. Кальцо каля вачэй даўгаватай формы, бяз пёркаў, цёмна-сіняга колеру. Радужка цёмна-карычневая. Самец і саміцы маюць аднолькавую афарбоўку.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Танкадзюбы какадусховішча мультымэдыйных матэрыялаў