Тамаш Ляшонак

беларускі паэт

Тамаш Ляшонак (Фама Васільевіч Ляшонак; 5 верасьня 1935, в. Загор’е, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць — 2004) — беларускі паэт.

Тамаш Ляшонак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 верасьня 1935(1935-09-05)
  • Загор’е[d]
Памёр 2004
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 5 верасьня 1935 году ў в. Загор’е Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці.

Пасьля заканчэньня ў 1954 годзе Залескай сярэдняй школы тры гады служыў у войску. У 1957—1958 гадох вучыўся ў Глыбоцкай тэхнічнай вучэльні, а затым працаваў электраманцёрам і завочна вучыўся ў Беларускім інстытуце мэханізацыі сельскай гаспадаркі.

3 1967 годзе працаваў на інжынэрнай пасадзе на Глыбоцкім прадпрыемстве электрычных сетак, а з 1970 году па 1997 год — кіраўніком Глыбоцкага міжраённага аддзяленьня «Энерганагляду» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскэнерга»[1].

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1997 году.

Памёр у 2004 годзе.

Творчасьць

рэдагаваць

Выдаў вершаваныя зборнікі «Запозьнены дар» (1995), «Сустрэча» (1997), «Апошні лістапад» (2005), песенны зборнік «Гронка бэзу» (1997).

Літаратура

рэдагаваць
  • Ляшонак Тамаш // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 47