Талака (таварыства)
«Талака́» — незалежніцкая арганізацыя моладзі ў 1985—1990 гадах, гісторыка-культурнае аб'яднаньне. Утварылася ўвосень 1985 году як клюб аховы помнікаў. Займалася ўдзелам у рэстаўрацыйных работах і археалягічных раскопах, аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, змаганьнем за стварэньне беларускіх клясаў і школаў, правядзеньнем экалягічных экспэдыцыяў, культурна-асьветніцкай дзейнасьцю, адраджэньнем народных сьвятаў. У другой палове 1980-х (да 1989) «Талака» была самай вялікай і ўплывовай нефармальнай арганізацыяй[1].
Талака | |
Дата ўтварэньня | 1985 |
---|---|
Дата спыненьня існаваньня | 1990 |
Тып | грамадзкая арганізацыя |
Мэта | адраджэньне беларускай культуры і народных сьвятаў, ахова помнікаў гісторыі і архітэктуры |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Рэспубліка Беларусь |
Афіцыйныя мовы | Беларуская |
Кіраўнік | Сяржук Вітушка |
Кіроўны орган | Рада |
ГісторыяРэдагаваць
Таварыства «Талака» ўтварылася ўвосень 1985 году як клюб аховы помнікаў. Ля вытокаў яе заснаваньня былі Сяржук Вітушка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Суша. За аснову сваёй эмблемы «Талака» ўзяла выяву менскай ратушы, якая ў той час яшчэ не была адноўленая. У канцы 1980-х «Талака» зрабілася вялікай і ўплывовай нефармальнай арганізацыяй.
«Талака» зрабіла для сябе традыцыйным штогадовае правядзеньне Купальля, Калядаў, Гуканьня Вясны. Менавіта яна стала ініцыятарам адраджэньня гэтых сьвятаў. Апроч таго праводзіліся археалягічныя раскопы, у тым ліку ў Верхнім горадзе (старыя частка Менску).
Выпускала насьценную газэту «Ратуша» (дзе адлюстроўвалася дзейнасьць суполкі), у 1986—1987 гадах наладзілі выпуск самвыдавецкага «Бурачка», у 1989 годзе выпусьцілі гумарыстычнае выданьне «Брук» (прымеркаванае да 23 лютага — дня Савецкай арміі).
Разам зь іншымі незалежнымі суполкамі «Талака» ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзеньні масавых палітызаваных мерапрыемстваў: «Дзьвінскае ралі’87», мітынг у абарону Верхняга гораду (1988); «Прыпяць’88»; мітынгі ў Курапатах і на Ўсходніх могілках, антыракетны паход (1990) і іншыя.
ФотагалерэяРэдагаваць
Талака ладзіць сьвяткаваньне «Калядаў», 1989
Талака разам зь Сержуком Сокалавым-Воюшам, Парк Горкага, 1990
Талака на эксурсіі ў Заслаўскім музэі, 1989
Талака ў Плябані пад час Дзядоў на ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага (Алег Грушэцкі), 1989
Сьвяткаваньне 150-годдзя Ф. Багушэвіча (в. Свіраны). Ігар Гатальскі і Алег Грушэцкі. 1990.
Лідэр Талакі — Сяржук Вітушка. 1989
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Андросік Л. (1999) «Талака» (Менск). Архіў Найноўшае Гісторыі. Праверана 15 лютага 2019 г.
ЛітаратураРэдагаваць
- «Талака» (Менск) // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік / Пад рэд. А. Дзярновіча. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — 181 с. ISBN 985-6374-08-1.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Вінцук Вячорка (11 красавіка 2015) Сяржук Вітушка — узор беларускага інтэлігента. Новы Час. Праверана 21 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 21 сакавіка 2016 г.