Талака
супольная ручная праца гуртом дзеля выкананьня вялікай работы
Талака́ (па-ўкраінску: толока) — сумесная праца, добраахвотная ў сваёй аснове, узаемадапамога.
Талака зьяўляецца адным з спосабаў арганізацыі працы ў беларусаў (украінцаў, фінаў, летувісаў ды іншых народаў): талакой беларусы будавалі хаты, талакой жалі і касілі.
Таксама Талакой звалі апякунку жніва і ўрадлівасьці ў беларускай міталёгіі. Талака была вядомая па ўсёй Беларусі. Сьвята ў гонар Талакі адбывалася ў розны час у залежнасьці ад мясьціны. Сьвяткаваньне бывае вельмі ўрачыстае.
Ад слова «талака» паходзіць назва гораду Талачын.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рыгор Барадулін Талака // «Слоўнік Свабоды», 2000 г.
- Талака // Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданьне. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. ISBN 5-85700-162-5