Сўі́ндан (па-ангельску: Swindon) — горад у графстве Ўілтшыр на паўднёвым захадзе Ангельшчыны. Месьціцца паміж Брысталам у 56 кілямэтрах на захад і Рэдынгам, на такой жа адлегласьці на ўсход. Да Лёндану адлегласьць складае 114 км. Паводле зьвестак перапісу навельніцтва 2011 году, у Сўіндане пражывала крыху больш за 182 тысяч чалавек[1]. У горадзе знаходзіцца завод па вытворчасьці аўтамабіляў Honda, які плянуецца зачыніць у 2021 годзе.

Сўіндан
Swindon-view crop.jpg
Краіна: Вялікабрытанія
Плошча: 40 км² і 39,7 км²
Насельніцтва: 222 193 чал.
Тэлефонны код: 01793
Паштовы індэкс: SN1, SN2, SN3, SN4, SN5, SN6, SN25, SN26
Геаграфічныя каардынаты: 51°33′30″ пн. ш. 1°46′52″ з. д. / 51.55833° пн. ш. 1.78111° з. д. / 51.55833; -1.78111Каардынаты: 51°33′30″ пн. ш. 1°46′52″ з. д. / 51.55833° пн. ш. 1.78111° з. д. / 51.55833; -1.78111
Сўіндан на мапе Вялікабрытаніі
Сўіндан
Сўіндан
Сўіндан
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.swindon.gov.uk/

ГісторыяРэдагаваць

Англасаксонскае паселішча на месцы сучаснага гораду разьмяшчалася ў абароненым становішчы на вяршыні вапняковага ўзгорка. Яно згадваецца ў Кнізе Страшэнага суду 1086 году. Да бітвы пры Гастынгсе Сўіндан належаў англасаксонскаму тэну зь імём Леафгіт[2]. Сўіндан быў невялікім мястэчкам, у асноўным меўся невялікі раздробны гандаль, прыблізна да 1848 году. Індустрыяльная рэвалюцыя была прычынай паскарэньня росквіту гораду. Будаўніцтва каналу Ўілтса і Бэркса ў 1810 годзе і Паўночнага канала Ўілтса ў 1819 годзе прывялі да росту гандлю ў гэтым рэгіёне, і колькасьць насельніцтва Сўіндана пачала расьці. У XIX стагодзьдзі горад стаў важным чыгуначным вузлом, бо ў горадзе зьявіліся прадпрыемсты па абслугоўваньню і рамонту цягнікоў.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Swindon. Population Statistics.
  2. ^ Wadard and Vital. Erenow.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць