Сітна (крэпасьць)
Крэпасьць Сітна маскоўцы заклалі ў 1563 годзе на месцы паселішча Вялікае Сітна на возеры Сітна, пры выцячэньні зь яго рэчкі Палаты.
У сьнежні 1566 году ліцьвіны хітрасьцю завалодалі крэпасьцю, выразалі гарнізон і спалілі яе. З малюнку Палахавецкага 1579 году бачна, што крэпасьць уяўляе сабою чатырохкутную трапэцыю з чатырма нарожнымі вежамі. Канчаткова крэпасьць была спалена па ўзяцьці Стэфанам Баторыям Полацка ў 1579 годзе.
Літаратура
рэдагаваць- Брэжго, Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933.