Сітна (Шцьяўніцкія горы)
гара ў Славаччыне
Сітна (па-славацку: Sitno) — найвышэйшая горная вяршыня Шцьяўніцкіх гор ў сярэдняй Славаччыне.
Сітна | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 1 009 н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Банска Шцьяўніца |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Славаччына |
Горная сыстэма | Заходнія Карпаты |
Сітна | |
Сітна знаходзіцца ў цэнтры Шцьяўніцкіх гор і зьяўляецца іх характэрнай дамінантай, бачнай здалёк. На вяршыні знаходзіцца высокая тэлекамунікацыйная рэлейная вежа.
Горная вяршыня складаецца з андэзыту. Яна мае форму кавалку высечанага з былога застылага патоку лавы, з даволі плоскай вяршыняй, акружанай з трох бакоў стромымі скальнымі сьценамі і даступнай толькі з паўночнага ўсходу.