Сіняя (гара)
гара ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Сіняя — гара ў Валожынскім раёне, за 0,7 км на поўнач ад чыгуначнага прыпынку Ластаянцы на лініі Маладэчна — Ліда, за 0,6 км. на паўночны захад ад вёскі Сіняя Гара. Вышыня 235,6 м. Вяршыня мае стромкія схілы, гара рэзка выдзяляецца з навакольнага краявіду. На вяршыні маецца геадэзычная адзнака, а таксама нямецкія фартыфікацыйныя збудаваньні часоў Першай сусьветнай вайны. Сіняя гара абвешчаная геалягічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэньня.
Сіняя | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 236 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Валожынскі раён |
Краіна | Беларусь |
Горная сыстэма | Ашмянскае ўзвышша |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | пешшу |
Сіняя |
Літаратура
рэдагаваць- Горные вершины равнинной Беларуси. — Менск, 2014.