Сінявір
Сінявір (па-ўкраінску: Синевир) — найвялікшае высакагорнае возера ўкраінскіх Карпатаў. Месьціцца ў Міжгорскім раёне Закарпацкай вобласьці, у горным масіве Ўнутраныя Гарганы. Уваходзіць у склад нацыянальнага прыроднага парку «Сінявір».
Возера
Сінявір
Сінявір | |||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сінявір лічыцца самым цікавым аб’ектам Нацыянальнага прыроднага парку «Сінявір» і зьяўляецца адной зь візытных картак Украінскіх Карпат. Яно разьмешчана на вышыні 989 мэтраў над узроўнем мора, мае сярэднюю плошчу 4—5 гектараў, сярэдняя глыбіня складае 8—10 м, максымальная — 24 м. З-за вышыні над узроўнем мора і параўнальнай глыбакаводнасьці нават у самыя цёплыя дні праграваюцца толькі верхнія 1—2 мэтры возера.
Возера ўтварылася ў выніку магутнага апоўзьня, выкліканага землятрусам каля 10 000 рокаў таму. На вышыні 989 м горныя камяністыя пароды сталі на шляху хуткага ручая, утварыўшы дамбу і цалкам перагарадзіўшы вузкую даліну. Катлавіна, якая пры гэтым паўстала, запоўнілася вадою трох горных ручаёў.
У празрыстай вадзе возера добра адчуваюць сябе стронга азёрная, вясёлкавая і ручаёвая.
Пэйзажы адрозьніваюцца надзвычайнай маляўнічасьцю і велічнасьцю. Стромкія схілы пакрытыя гонкімі елкамі, узрост якіх складае 140—160 рокаў. Пасярэдзіне возера ёсьць невялікая выспа плошчай некалькі мэтраў. Дзякуючы гэтай высьпе возера атрымала сваю народную назву — Марское вока.
Галерэя
рэдагаваць-
Сінь і Вір
-
Назіральная пляцоўка на беразе
-
Рак і маляўкі стронгі на дне возера
-
Зьлева — агорнутая хмараю гара Азёрная (1495 м)
-
Краявід возера
-
Сінявір. Выгляд з гары Азёрнай
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Географічна енциклопедія України: [у 3 т.] (укр.) / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К.: 1989—1993. — 33 000 ас. — ISBN 5-88500-015-8