Сіла (фізычная велічыня)
Сі́ла — фізычная вэктарная велічыня, якая зьяўляецца мерай узьдзеяньня аднаго цела на іншае. Іншымі словамі, сіла выклікае зьмяненьне хуткасьці аб’екту пэўнай масы, прычым гэтая хуткасьць уключае ў сябе хуткасьць пераходу ад стану супакою.
Паводле сучасных уяўленьняў, вынікам дзеяньня сілы на матэрыяльны пункт зьяўляецца ягонае паскарэньне, пры гэтым чым большая сіла, тым большае паскарэньне атрымлівае матэрыяльны пункт. Паводле другога закону Ньютана выніковая сіла, якая дзейнічае на аб’ект роўная хуткасьці, зь якой ейны імпульс зьмяняецца з часам. Калі маса аб’екту зьяўляецца сталай, гэты закон прадугледжвае, што паскарэньне аб’екта проста прапарцыйная выніковай сілы, якая дзейнічае на аб’ект, у кірунку выніковай сілы, і адваротна прапарцыйная масе аб’екту. У формуле, гэта выяўляецца як:
дзе стрэлкі азначаюць колькасьць вэктару, які валодае як велічынёй, гэтак і кірункам.
Сіла, як вэктарная велічыня, характарызуецца модулем, кірункам і «пунктам» прыкладаньня сілы. Апошнім парамэтрам панятак пра сілу, як вэктары ў фізыцы, адрозьніваецца ад панятку пра вэктар у вэктарнай альгебры, дзе роўныя па модулю і кірунку вэктары, незалежна ад пункту іхнага прыкладаньня, лічацца адным і тым жа вэктарам. У фізыцы гэтыя вэктары называюцца свабоднымі вэктарамі. У мэханіцы надзвычай распаўсюджана ўяўленьне пра зьвязаныя вэктары, пачатак якіх замацаваны ў пэўным пункце прасторы ці ж можа знаходзіцца на лініі, якая працягвае кірунак вэктару (сьлізгальныя вэктары)[1].
Вынікам узьдзеяньня сілы на складаную мэханічную сыстэму можа быць не лінейнае паскарэньне (або ня толькі лінейнае паскарэньне), а таксама вуглавое паскарэньне або дэфармацыя. Пры разглядзе ўзьдзеяньня сілы на складаную мэханічную сыстэму вялікае значэньне мае пункт прыкладаньня сілы, г. зн. пункт, на які ўзьдзейнічае сіла. Ад гэтага моцна залежыць вынік ейнага ўзьдзеяньня.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Бронштейн И. Н. Семендяев К. А. Справочник по математике. М.: Издательство «Наука» Редакция справочной физико-математической литературы.1964.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Відэа-лекцыя пра тры законы Ньютана (анг.). Масачусэцкі тэхналягічны інстытут