Сілан Гусеў

беларускі літаратар

Сілан Гусеў (таксама Гусеў Сіла; 14 жніўня 1897, в. Калясянка, Чавускі раён — 31 сакавіка 1986) — беларускі пісьменьнік.

Сілан Гусеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 жніўня 1897(1897-08-14)
Памёр 31 сакавіка 1986(1986-03-31) (88 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, празаік
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Быў батраком у памешчыка, з 1913 году працаваў на суконнай фабрыцы ў Пецярбургу. За распаўсюджаньне рэвалюцыйных праклямацыяў у 1914 годзе высланы этапам на радзіму. Працаваў на пабудове чыгункі, служыў на Балтыйскім флёце.

У пачатку кастрычніка 1917 году прыкамандзіраваны на крэйсэр «Аўрора». Прымаў удзел у штурме Зімняга палацу. Служыў у Чырвонай гвардыі і Чырвонай Арміі, а таксама на Чарнаморскім флёце. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне і ў барацьбе з інтэрвэнтамі. Быў паранены.

З 1921 да 1930 гады — на партыйнай і савецкай рабоце ў Беларусі. У 1933 годзе ў Менску скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі. Працаваў рэдактарам літаратурнага альманаху «Атака», рэдактарам літаратурнага аддзелу Радыёкамітэту, дырэктарам Дома творчасьці, кансультантам у кабінэце маладога аўтара СП БССР, дырэктарам Беларускага аддзяленьня Літфонду СССР (1933-1941).

У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі. Двойчы быў паранены. У пасьляваенны час працаваў ва ўстановах культуры, друку Беларусі. Сябра СП СССР з 1940 г.

Творчасьць

рэдагаваць

Першае апавяданьне было надрукавана ў 1933 годзе ў часопісе «Полымя рэвалюцыі»). Выйшлі зборнік апавяданьняў «За жыцьцё» (1934) і аповесьць «Шлях юнака» (ч. 1, 1938), працяг якой у фрагмэнтах друкаваўся ў часопісе «Полымя» за 1969 г.

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны I і II ступеняў і мэдалямі.

Цікавыя факты

рэдагаваць

Гусеў згаданы ў Сказе пра Лысую гару. Там апісваецца, як Гусеў паставіў "шпакоўню"-туалет. А даху не было, дык ён зь нейкага дому ўзяў каўпак такі выцягнуты. А каб вада ня йшла, дык яшчэ зрабіў наканечнік, як ракета.


  Ён форму ўзяў для туалета – што аж зайздросна паглядзець: як ёсьць касьмічная ракета, вось-вось гатовая ўзьляцець! І гэтай формы сэнс быў ясны: Заходзь, садзіся і ўключай! Ну, а ці быў там зьмест сучасны – ты ўжо, чытач, мне выбачай...  

—Сказ пра Лысую гару

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць