Сідаравіцкі сельсавет (Чачэрскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Сі́даравіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сідаравічы.
Гісторыя
рэдагаваць8 сьнежня 1926 году створаны ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці). 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Рудня-Барталамееўскаму сельсавету.
11 чэрвеня 1980 году Рудня-Барталамееўскі сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі[1].
28 кастрычніка 1991 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Палескаму сельсавету[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 510