Сяргій Гарбачоў
Сяргій Іванавіч Гарбачоў (па-ўкраінску: Сергій Іванович Горбачов, Запарожжа, УССР, СССР) — украінскі працаўнік адукацыі, публіцыст, першы адукацыйны амбудсмэн Украіны.
Сяргій Іванавіч Гарбачоў | |
Сергій Іванович Горбачов | |
1-ы адукацыйны амбудсмэн Украіны | |
---|---|
14 жніўня 2019 — цяперашні час | |
Папярэднік: | пасада новаствораная |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
Запарожжа, УССР, СССР |
Сужэнец: | Лідзія Чорна |
Адукацыя: |
Запароскі правабярэжны прафесійны ліцэй; Запароскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Відэавізытка кандыдата на пасаду адукацыйнага амбудсмэна Сяргія Гарбачова (2019) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Запарожжы.[1] На працягу жыцьця асвоіў болей за дваццаць прафесій, сярод якіх будаўнік, дызайнэр і праграміст.[2] З 1984 да 1988 году працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў некалькіх запароскіх школах. Быў аднім са стваральнікаў ліцэю «Логас» (укр. Логос) у Запарожжы, адной зь першых навучальных устаноў для адораных дзяцей ва Ўкраіне;[3] займаў пасаду дырэктара ліцэю з 1990 да 1996 году. У 1997—2000 гг. працаваў дызайнэрам-вярстальшчыкам у кніжным выданьні «Дзікае Поле» (укр. Дике Поле). З 2006 да 2013 быў дырэктарам інфармацыйнага цэнтру расейскамоўнай газэты «Камэрсант Украіна» (па-расейску: Коммерсантъ Украина).[4]
У 2015 годзе, пасьля перамогі ў конкурсе на вакантную пасаду, становіцца дырэктарам школы №148 у Кіеве.[3] Тады ж пачынае выкладаць замежную літаратуру і мэдыяграматнасьць.[5]
У 2019 вылучыў сваю кандыдатуру на новаствораную пасаду адукацыйнага амбудсмэна.[6] З ім канкуравалі юрысткі Ірына Якавец і Алеся Вашчук. 12 ліпеня 2019 году міністарка адукацыі Ўкраіны Лілія Грыневіч абвясціла, што пасаду зойме Сяргій Гарбачоў.[7]
Сёньня дзень, калі я абяцала прадставіць першага адукацыйнага амбудсмэна. Так, ім стане Сяргій Гарбачоў, дырэктар школы, які добра ведае сыстэму адукацыі на ўсіх узроўнях, які ўмее быць публічным, а таксама глыбока разумее сутнасьць і каштоўнасьці Новай украінскай школы. | ||
—Лілія Грыневіч[8] |
14 жніўня 2019 Гарбачоў афіцыйна стаў першым адукацыйным амбудсмэнам ва Ўкраіне.[9][10]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Миротворцем в українських освітніх конфліктах обрано екс-запоріжця Сергія Горбачова // misto.zp.ua (укр.)
- ^ Люди в освіті: Сергій Горбачов // Родинний центр "Family&Education" (укр.)
- ^ а б Сергій Горбачов // LMF 2019 (укр.)
- ^ В Україні обрали першого освітнього омбудсмена // Zaxid.net (укр.)
- ^ Сергій Горбачов // Українська правда. Життя (укр.)
- ^ Українським освітнім омбудсменом стане директор спеціалізованої школи в Києві Горбачов // Гордон (укр.)
- ^ Освітнім омбудсменом стане директор школи та вчитель медіаграмотності з досвідом впровадження НУШ Сергій Горбачов // Міністерство освіти України (укр.)
- ^ Лілія Гриневич // Фэйсбук
- ^ Про призначення Горбачова С. І. освітнім омбудсменом // Кабінет Міністрів України (укр.)
- ^ Уряд затвердив на посаді першого в Україні освітнього омбудсмена // НУШ (укр.)