Сяргей Рогач
Сяргей Лазаравіч Рогач (1891 — не раней за 1927) — беларускі дзеяч. Удзельнік Слуцкага Збройнага чыну.
Сяргей Рогач | |
Дата нараджэньня | 1891 |
---|---|
Дата сьмерці | не раней за 1927 |
Месца вучобы |
|
Занятак | палітык |
Пад час Слуцкага паўстаньня камандаваў 2-й кампаніяй (ротай) Першага Слуцкага палка ў чыне падпаручніка.
Пасьля паўстаньня ў сакавіку 1921 году прыбыў з жаўнерамі ў Дарагускі лягер інтэрнаваных (Холмская губэрня).
З-за ўзмоцненай агітацыі супраць выбараў у Віленскі Сойм ў ночы з 19 на 20 студзеня 1922 году арыштаваны польскімі ўладамі ў ліку 33 беларускіх і летувіскіх актывістаў. Знаходзіўся ў вязьніцы. Дзякуючы ціску Летувы ў лютым 1922 году перададзены летувіскаму боку. Пасьля выдаленьня зь Вільні спачатку жыў у Летуве. У 1923 годзе навучаўся ў Празе на агранамічным факультэце Вышэйшай тэхнічнай школы.
У 1927 годзе зьехаў у СССР. Далейшы лёс невядомы.