Сяргей Уладзімеравіч Калтовіч (29 верасьня 1961, Гомель) — беларускі дызайнэр, фатограф.

Сяргей Уладзімеравіч Калтовіч
Дата нараджэньня 29 верасьня 1961(1961-09-29)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 жніўня 2022(2022-08-09) (60 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак дызайнэр, фатограф
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз дызайнэраў[d]
Узнагароды
бронзавы мэдаль ВДНГ

Сябра Беларускага саюзу дызайнэраў, ляўрэат міжнародных конкурсаў. Кірунак у дызайне – фотодызайн, фатаграфія. Асноўныя праекты: насьценныя календары, плякаты, буклеты, часопісы, кішэнныя календары, партфоліё.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям'і службоўцаў. Бацька – інжынэр Уладзімер Мікалаевіч Калтовіч (1937 – 1979). Маці – Іна Мікалаеўна Калтовіч (нар.1935 г. н.). У 1968 – 1977 гг. навучаўся ў СШ № 6 Менску. У 1980 г. скончыў Менскую вучэльню мастацтваў па спэцыяльнасьці "харавое дырыгаваньне".

  • 1980 – 1982 гг. – служба ў шэрагах Савецкай арміі.
  • 1984 – 1987 гг. – фатограф у БелНДІП горадабудаўніцтва.
  • 1987 – 1990 гг. – загаднік фоталябараторыі ў агенцтве «Прапанова».
  • 1990 – 1993 гг. – фатограф у музэі П. Броўкі.
  • 1993 – 1997 гг. – фатограф у ТАА «Солвіс».
  • З 1997 г. па … – фатограф на Менскім мастацкім камбінаце.
  • З 1995 г. – супольна з В. Сядых творчая фотастудыя «Секо»

Узнагароды

рэдагаваць
  • 1987 г. – бронзавы мэдаль ВДНГ г. Масква.
  • 1998 г. – срэбны мэдаль FIAP Іран.
  • 1999 г. – бронзавы мэдаль FIAP Харватыя.
  • 1999 г. – бронзавы мэдаль FIAP Іспанія.
  • Ганаровая стужка FIAP Францыя.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускі саюз дызайнераў / аўт.-склад. Н. В. Федасеенка. — Мн.: «Беларускі саюз дызайнераў», 1998. — 3.