Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жылкін.

Сяргей Фёдаравіч Жылкін (20 чэрвеня 1960, Орск15 лістапада 2008, Тальяці) — былы мэр гораду Тальяці, былы рэктар Тальяцінскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Сяргей Жылкін
Дата нараджэньня 20 чэрвеня 1960
Месца нараджэньня Орск, СССР
Дата сьмерці 15 лістапада 2008 (48 гадоў)
Месца сьмерці Тальяці, Расея
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

З 1962 году жыў у г. Тальяці, дзе і скончыў Тальяцінскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-электрамэханік». Пасьля заканчэньня інстытуту працаваў на АўтаВАЗе. Быў начальнікам штабу «Камсамольскага пражэктара». У 1990 годзе стаў старшынём райвыканкаму Аўтазаводзкага раёну г. Тальяці. У 1992 годзе стаў кіраўніком раённай адміністрацыі. У чэрвені 1994 году абраны мэрам г. Тальяці, у 1996 годзе перамагае на пераабраньнях. У 2000 годзе добраахвотна склаў зь сябе паўнамоцтвы мэра гораду. У 2001 годзе абіраецца рэктарам Тальяцінскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 2006 годзе абраны прэзыдэнтам тальяцінскага «Ротары-клюбу».

Скончыў Міжнародную школу кіраваньня Вялікабрытаніі, Акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзыдэнце РФ па спэцыяльнасьці «Эканоміка і кіраваньне».

15 лістапада 2008 году, каля 08:50 па маскоўскім часе (09:50 па мясцовым часе), на ўсходах санаторыя «Прылесьсе» на яго быў зьдзейсьнены замах. Двое невядомых зрабілі Жылкіну каля 10 удараў нажом[1] (па іншых зьвестках, завострываньнем[2]) — у жывот і вобласьць сэрца. У выніку атрыманых траўмаў празь некалькі гадзін ён сканаў у лякарні.

У Сяргея Фёдаравіча засталіся жонка, сын і двое дочак.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Доктар эканамічных навук (у 2007 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Эканоміка рэгіянальных гарадоў»)[3], дацэнт.

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны мэдалём «Мікалай Рэрых».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сяргей Жылкінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў