Сяргей Бубка
Сярге́й Наза́равіч Бу́бка (нар. 4 сьнежня 1963 году, г. Луганск, Украіна), украінскі спартовец-лёгкаатлет (скокі з шастом). Заслужаны майстар спорту СССР (1983), заслужаны майстар спорту Ўкраіны (1993)[8]. Скончыў Кіеўскі інстытут фізычнай культуры (1987). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988, адзіны ў сьвеце лёгкаатлет-пераможца 5 чэмпіянатаў сьвету (1983, 1985, 1987, 1993, 1995). Шматразовы чэмпіён Украіны і Эўропы. 19 разоў паляпшаў уласныя сусьветныя рэкорды, давёўшы іх да 6,14 м на стадыёнах (1994) і 6,15 м (1993) у залях.
Сяргей Бубка | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Сяргей Назаравіч Бубка па-ўкраінску: Сергі́й Наза́рович Бу́бка |
Нарадзіўся | 4 сьнежня 1963[2][3] (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 183 см[1] |
Вага | 80 кг[1] |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | скакун з шастом, лёгкаатлет, палітык |
Прафэсійная кар’ера | 1983-1998 |
Цяперашнія трэнэры | Віталь Апанасавіч Пятроў Яўген Радзівонавіч Валабуеў Аркадзь Георгіевіч Шквіра |
Узнагароды і мэдалі |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка | ||
Золата | 1988 | скокі з шастом |
Ад 1990 году сябар Нацыянальнага алімпійскага камітэту Ўкаріны, прэзыдэнт НАК Украіны (2005-2022). Сябар Міжнароднага алімпійскага камітэту (1999). Народны дэпутат Украіны (2002-2006). Доктар пэдагагічных навук (2014)[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Sergey Bubka Sports-Reference.com Архіўная копія ад 3 сьнежня 2016 г.
- ^ а б Sergei Bubka // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Sergey Bubka // World Athletics database
- ^ а б Bubka backs EAA drive on participation campaign
- ^ As Bubka Watches, His Record, Set in 1993, Falls
- ^ European Indoor Athletics: Renaud Lavillenie's pole vault heartbreak
- ^ Olympics: Thomas Bach named new IOC president
- ^ а б Бубка Сергій Назарович (укр.) Енциклопедія Сучасної України. Інститут енциклопедичних досліджень НАН України (2004).
Літаратура
рэдагаваць- Бубка Сяргей Назаравіч // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 303.