Сянкевічаўка
Сянкевічаўка[1] (па-ўкраінску: Сенкевичівка) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Гарохаўскім раёне Валынскаяй вобласьці Украіны.
Сянкевічаўка | |
укр. Сенкевичівка | |
Першыя згадкі: | 1924 |
Былая назва: | Будкі Губінскія |
Краіна: | Украіна |
Вобласьць: | Валынская |
Раён: | Гарохаўскі |
Плошча: | 2,34 км² |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1250 чал. (2018) |
шчыльнасьць: | |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +380-3379 |
Паштовы індэкс: | 45750 |
КОАТУУ: | 0720855700 |
Геаграфічныя каардынаты: | 50°32′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 50.53333° пн. ш. 25.03333° у. д.Каардынаты: 50°32′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 50.53333° пн. ш. 25.03333° у. д. |
Сянкевічаўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснавана ў 1924 годзе. Паселішча ўзьнікла на месцы больш старой "калёніі" пад назвай Будкі Губінскія пасьля пабудовы станцыі на новай чыгунцы паміж Луцкам і Львовам, вакол якой засяродзіліся розныя склады. Вёска Будкі Губінскія мае больш даўнюю гісторыю: яна была заснавана ў канцы XVIII ст., калі мясцовы землеўладальнік — шляхціц Сянкевіч — распрадаў свае землі каляністам (чэхам, палякам і немцам), якія і заснавалі тут сваю калёнію. Паводле паданьня, назва Будкі Губінскія паходзіць ад таго, што першыя перасяленцы будавалі для сябе часовае жытло ("будкі") ва ўтульным нізінным месцы (цяперашняя вуліца Будкі).
У пэрыяд знаходжаньня ў складзе Польшчы (1924-1939 гг.) вёска разьвівалася як цэнтар гандлю і дробнай прамысловасьці. Каля станцыі пачалі сяліцца купцы, якія скуплялі сельскагаспадарчую прадукцыю і адпраўлялі яе па чыгунцы да Варшавы, Кракава, Лодзі і іншых буйных гарадоў. Тут адбываліся штотыднёвыя кірмашы, а сяляне з навакольных вёсак прыходзілі наймацца на працу на млын і цагляныя заводы. З тых часоў у мястэчку засталося некалькі збудаваньняў. Асобнай увагі заслугоўвае будынак чыгуначнага вакзалу, узьведзены па тыпавому для таго часу пляну (падобныя збудаваньні ёсьць і на іншых станцыях на чыгунцы Львоў — Луцк), акрамя адной дэталі — другі паверх тут зьяўляецца жылым.
У міжваенны пэрыяд акрамя ўкраінцаў у мястэчку пражывалі шматлікія абшчыны іншых нацыянальнасьцяў (палякі, чэхі, жыды). Большасьць чэхаў вярнулася на радзіму напрыканцы 1940-х гг. 19 верасьня 1939 году ў мястэчка ўступілі войскі Чырвонай Арміі. Зь першым прыходам савецкай улады супраць жыхароў пасёлка пачаліся рэпрэсіі — арышты і дэпартацыі ў Сыбір. Да 1959 году пасёлак быў цэнтрам аднайменнага раёну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Напісаньне ў адпаведнасьці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»