Сямён Пяньчук

беларускі футбаліст

Сямён Пяньчук (нар. 17 студзеня 2001 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Менск».

Сямён Пяньчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 студзеня 2001(2001-01-17)[1] (23 гады)
Рост 189 см
Вага 82 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Менск 33 (4)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 траўня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Менск», дзе займаўся футболам зь пяці гадоў. У 2018 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль, а ў 2019 годзе абараняў колеры «Менску» ў Юніёрскай лізе УЭФА. 23 верасьня 2020 году дэбютаваў за асноўную каманду «Менску» ў Найвышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы супраць «Смалявічаў» (4:0) і пасьпеў адзначыцца голам. Пасьля працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да сканчэньня 2024 году[2].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 года гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць