Сямейка бігфутаў — (па-ангельску: Bigfoot Family) франка-бельгійскі анімацыйны фільм CGI выйшаў 5 жніўня 2020 года. Працяг мультфільма Бігфут малодшы.

Сямейка бігфутаў
(англ.) Bigfoot Family
Рэжысэр Бэн Стассен, Джарэмі Дэгрусан
Сцэнарыст Боб Барлен
Кэллан Брункер
Прадусар Бэн Стассен
Кампазытар Puggy
Вытворчасьць NWave Pictures, Octopolis
Дата выхаду 2020
Працягласьць 89 хвілін
Краіна Францыя, Бэльгія
Мова англ.

Сусветная прэм’ера адбылася ў 2020 годзе на Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў у Ансі, дзе карціна атрымала намінацыю ў катэгорыі «Лепшы поўнаметражны анімацыйны фільм».

Сюжэт рэдагаваць

Джэймс Харысан (Бігфут) знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, а яго сын Адам марыць аб мірным сямейным жыцці. Акрамя Бігфута, Адама і яго маці Шэлі, ў іх доме жывуць дзяцел Стыў, вавёрка Ціна, янот Трапер і мядзведзь Уілбур. Бігфут, які вырашыў выкарыстаць сваю славу, каб дапамагчы свету вакол сябе, вырашае адгукнуцца на заклік пары экалагічных актывістаў з Аляскі спыніць здабычу нафты кампаніяй X-Trakt сумніўнымі метадамі. Справа хутка набыла розгалас дзякуючы Бігфуту, пасля чаго ён раптоўна знік. Ні на хвіліну не паверыўшы гэтай навіне, Адам і яго маці Шэлі адпраўляюцца на Аляску ў суправаджэнні Трапера і Уілбура з надзеяй знайсці Бігфута і раскрыць праўду пра X-Trakt.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць