Сэрбскі арол
Сэ́рбскі аро́л — двухгаловы геральдычны арол, агульны знак у гісторыі сэрбскай геральдыкі і вэксылялёгіі. Двухгаловы арол і сэрбскі крыж — асноўныя геральдычныя сымбалі, якія прадстаўляюць нацыянальную ідэнтычнасьць сэрбскага народу на працягу стагодзьдзяў. Яны паўсталі як знакі сярэднявечнай дынастыі Няманічаў. Арол з крыжам выкарыстоўваецца як герб Сэрбіі з 1882 году — зьяўленьня Каралеўства Сэрбія.
Малы герб Сэрбіі | |
Апісаньне | |
---|---|
Ранейшы выгляд | Бізантыя |
Аўтар гербу | Сэрбскае геральдычнае таварыства |
Ордэнам Белага Арла каралеўскім загадам узнагароджваліся сэрбскія і югаслаўскія грамадзяне за дасягненьні ў галіне міру або вайны, ці за асаблівыя заслугі перад каронай, дзяржавай і нацыяй, паміж 1883 і 1945 гадамі.
Гісторыя
рэдагавацьСярэднявечча
рэдагавацьДвухгаловы сэрбскі арол мае бізантыйскае паходжаньне: у Бізантыі двухгаловы арол азначаў двайны сувэрэнітэт імпэратара (сьвецкая і духоўная ўлада), а таксама прызнаньне ўлады імпэратараў Бізантыі на ўсходзе і захадзе. Найстарэйшая выява, якая захавалася, сустракаецца на зробленым кцітарам партрэце Міраслава Завідавіча ў царкве Сьвятых Пятра і Паўла ў Біела-Поле (прыблізна 1190 год). У яго была адна шыя з двума галовамі, нашыйнікі на шыі і хвасьце, распасьцёртыя крылы, хвост у форме флёр-дэ-ліс, галавы большай за крылы па памерах, лапы з трыма пальцамі на кожнай, з арлом, які знаходзіўся ўнутры кола. З XII па XV стагодзьдзе гэты арол Няманічаў, за аснову якога ўзяты арол Сьвятой Рымскай імпэрыі, мяняў сваё аблічча і неўзабаве стаў адрозьнівацца ад першапачатковай выявы: дзьве шыі, аброжкаў не было, хвост у форме ліста з дрэва, галовы меншыя за крылы па памерах, на лапах па 4 пальцы, крылы складзеныя. Арол Няманічаў адлюстроўваўся на элемэнтах арнамэнту ў манастыры Жыча (1207—1220), у Касьцёле Багародзіцы Левішкі (1307—1310), на адзеньні Ёвана Олівера (1349), на вышыўцы з манастыра Велучэ (XIV стагодзьдзе), на малюнку манастыра Рэсава (1402—1427), на талерках Івана I Чарноевіча і на выявах многіх кляштараў і цэркваў.
Напачатку XIV стагодзьдзя двухгаловы арол зьяўляецца на пячатках, сярэднявечных фрэсках і арнамэнце адзеньня сэрбскіх кіраўнікоў. Сэрбская праваслаўная царква прыняла гэты малюнак пасьля яго зьяўленьня на ўваходзе ў манастыр Жыча, дзе каранаваліся сэрбскія манархі (з 1219 па 1953 манастыр быў рэзыдэнцыяй архіяпіскапа). На пярсьцёнку каралевы Тэадоры Сьмілец (1321—1322) быў выгравіраваны двухгаловы арол. Пры кіраваньні Стэфана Душана (1331—1355) двухгаловы арол быў намаляваны на дзяржаўнай пячатцы. У 1339 годзе ўпершыню быў згаданы сьцяг сэрба-грэцкага царства, калі Анджаліна Далорта адлюстраваў жоўты сьцяг з чырвоным двухгаловым арлом як сьцяг сэрбскай дзяржавы.
Двухгаловы арол выкарыстоўваўся іншымі сэрбскімі дынастыямі (Мрняўчэвічы і Лазаравічы). Лазар Хрэбелянавіч (1371—1389), які займаўся аднаўленьнем манастыра Хіландар на гары Афон, загадаў намаляваць на паўночнай сьцяне кляштара двухгаловага арла. Мюнхэнскі сэрбскі псалтыр (1371—1389) уключае шматлікія малюнкі сэрбскага арла. Двухгаловы арол таксама стаў выяўляцца на гербе Стэфана Лазаравіча пасьля прыняцьця ім тытула дэспата ў жніўні 1402 году, які быў падараваны імпэратарам Янам VII Палеалогам у Канстантынопалі[1].
Новы час
рэдагавацьІлірыйскія гербоўнікі ўтрымліваюць згадкі аб двухгаловым арле, якога малююць на гербах у пачатку Новага часу. Белы двухгаловы арол у чырвоным полі быў гербам Няманічаў і Стэфана Лазаравіча, таксама арол Няманіча быў гербам Лазара Хрэбелянавіча і дынастыі Лазаравіч. Напалову белы і напалову чырвоны арол адлюстроўваўся на гербе Мрняўчэвічаў.
Найноўшая гісторыя
рэдагавацьСэрбскі двухгаловы арол быў забаронены турэцкімі ўладамі як сымбаль непадпарадкаваньня сэрбаў Турэччыне. Сэрбскі крыж з чатырма так званымі «ацыламі» стаў іншым сымбалем сэрбскага супраціву, а з 1804 году белы двухгаловы арол зноў стаў сэрбскім сымбалем нароўні з сэрбскім крыжом: на аснове арла Няманічаў, намаляванага Хрыстафорам Жэфаравічам у Стэматаграфіі. Ён стварыў сэрбскі рэвалюцыйны сьцяг[2]. Традыцыю Няманічаў ажывіла Сэрбская рэвалюцыя, і пасьля прызнаньня незалежнасьці Сэрбіі двухгаловы арол стаў адлюстроўвацца на гербе Сэрбіі, а сэрбскі крыж зьявіўся на тарчы, якая адлюстроўвалася з 1882 году на грудзях сэрбскага арла, калі паўстала Каралеўства Сэрбія. Арол на гербе адрозьніваўся ад арла Няманічаў: яго крылы былі складзеныя, як у нямецкага. Прычынай таму зьяўляецца наўмысная памылка немца фон Штрэля, які намаляваў нямецкага арла. Арол выкарыстоўваўся дынастыямі Абрэнавічаў і Карагеоргіевічаў; у 1883 годзе быў заснаваны ордэн Белага арла, якім узнагароджваліся сэрбскія і югаслаўскія грамадзяне за заслугі перад краінай і каронай да 1945 году.
Галерэя
рэдагаваць-
Герб Міраслава Завідавіча († 1198)
-
Арол Стэфана Першавенчанага ў Мілешэве (1230-я)
-
Царква багародзіца Левішка, фрэска (1306–1307)
-
Мапа Анджаліна Далорта з сэрбскім сьцягам (1339)
-
Манастыр Манасія, фрэска на выяве Стэфана Лазаравіча (1406–1418)
-
Сьцяг і герб Сэрбіі паводле Габрыеля дэ Вальсэка (1439)
-
Фрэска Стэфана Лазаравіча ў манастыры Манасія (1406–1418)
-
Пячатка дэспата Стэфана Лазаравіча, хроніка аб Канстанцкім саборы (Прускае выданьне, сярэдзіна XV стагодзьдзя)
-
Пячатка дэспата Стэфана Лазаравіча, хроніка аб Канстанцкім саборы (пазьнейшае выданьне, 1483)
-
Пячатка дэспата Стэфана Лазаравіча, Гербоўнік Вернігеродэ (паміж 1486 і 1492)
-
Герб Сэрбскай дэспатыі паводле Віргіла Солісу (1555)
-
Герб Сэрбскай дэспатыі паводле Крыстофа Зільберысэна (1576)
-
Герб Сэрбскай дэспатыі паводле Мартына Шрота (каля 1580)
-
Герб Няманавічаў у гербоўніку Карэніча-Неорыча (1595)
-
Герб Сэрбскай дэспатыі ў нямецкім гербоўніку, каля 1600
-
Герб Няманавічаў у другім Бялградскім гербоўніку (пачатак XVII стагодзьдзя)
-
Герб Няманавічаў у Файніцкім гербоўніку (пачатак XVII стагодзьдзя)
-
Герб Няманавічаў паводле Станіслава Рубціча (каля 1700)
-
Герб Няманавічаў паводле Павао Рытэру Віцезавічу (да 1701)
-
Герб Рашкі ў Стэматаграфіі (1741)
-
Герб Няманавічаў у Стэматаграфіі (1741)
-
Рэканструкцыя гербу Няманавічаў (1987)
-
Пячатка 1804 году
-
Герб Карагеоргіевічаў
-
Герб Каралеўства Сэрбія (1882–1918)
-
Рэгаліі караля Пятра I (1904)
-
Ордэн Белага арла (1915–1918)
-
Герб Каралеўства Югаславіі (1918–1941)
-
Герб Недзічаўскай Сэрбіі (1941—1944)
-
Герб Рэспублікі Сэрбскай (1992–2006)
-
Герб Саюзнай Рэспублікі Югаславіі і саюза Сэрбіі і Чарнагорыі (2003–2006)
-
Вялікі герб Сэрбіі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jahrbücher für Geschichte Osteuropas, vol. 8, Osteuropa-Institut München, F. Steiner Verlag, 1960, p. 511.
- ^ Ethnic Groups, Gordon and Breach, New York, 1993, ст. 10