Амонім
(Перанакіравана з «Аманімія»)
Амо́німы, таксама — гамонімы, аднагу́чнікі[1] (па-старажытнагрэцку: ὁμός — аднолькавы + ὄνομα — імя) — розныя па значэньні, але аднолькавыя па напісаньні адзінкі мовы (словы, марфэмы і інш.). Тэрмін уведзены Арыстотэлем. Ня варта блытаць з амафонамі і паронімамі.
Прыклады
рэдагавацьТыпы амонімаў
рэдагаваць- Лексычныя амонімы — словы, аднолькавыя па гучаньні і напісаньні ва ўсіх (ці большасьці) формах, гэта словы адной часьціны мовы (бабка — старая жанчына, бабка — страва з дранай бульбы).
- Марфалягічныя амонімы (амаформы) — словы, што супадаюць гучаньнем і напісаньнем толькі ў асобных граматычных формах. Як правіла, гэта словы розных часьцінаў мовы (паўтары тоны — паўтары верш).
- Фанэтычныя амонімы (амафоны) — словы з аднолькавым гучаньнем, але розныя па напісаньні і значэньні. Яны выступаюць як амонімы толькі ў вуснай мове (грып — грыб, плод — плот).
- Амографы — словы, якія аднолькава пішуцца, але адрозьніваюцца значэньнем і гучаньнем (мука́ — му́ка).
Узьнікненьне амонімаў
рэдагавацьАмонімы ўзьнікаюць у мове рознымі шляхамі:
- у выніку распаду мнагазначнасьці (полісэміі) і адрыву слова ад яго першапачатковага значэньня.
- пры супадзеньні гучаньня і напісаньня спрадвечнабеларускіх і іншамоўных словаў.
- пры супадзеньні гучаньня і напісаньня словаў, запазычаных з розных моваў.
- пры гукавым супадзеньні словаў, запазычаных з адной мовы, дзе яны ўжо былі аманімічнымі.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Васіль Старычонак. Слоўнік амонімаў беларускай мовы / В. І. Аверкіна. — Менск: Вышэйшая школа, 1991. — 255 с. — ISBN 5-339-00584-4
- Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік. Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |