Сэ́льва (па-гішпанску: selva, па-лацінску: silva — лес) — геаграфічны тэрмін, які ўжываецца для пазначэньня вільготных трапічных лясоў (джунгляў) такіх краін, як Бразылія, Калюмбія і т. п. Сэльва ўтворыцца на шырокіх нізінных участках сушы ва ўмовах сталага прэснаводнага ўвільгатненьня, з прычыны чаго глеба сэльвы вельмі бедная мінэральнымі рэчывамі, якія вымываюцца трапічнымі дажджамі. У сэльве часта мае месца моцная забалочаннасьць. Расьлінны і жывёльны сьвет адрозьнівае буянства фарбаў і разнастайнасьць відаў расьлін, птушак і сысуноў.

Сэльва ў Панаме. Выгляд з вышыні птушынага палёту.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сэльвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў