Сэвэрын (папа рымскі)
Сэвэрын (па-лацінску: Severinus) — рымскі біскуп (папа рымскі) з кастрычніка 638 году па сваю сьмерць. Сэвэрын быў уцягнуты ў барацьбу з імпэратарам Гэракліюсам, які ціснуў на яго, каб ён прыняў монатэлітызм. Сэвэрын адмовіўся, што на працягу васямнаццаці месяцаў перашкаджала ягоным намаганьням атрымаць імпэрскае прызнаньне свайго абраньня. Папскім легатам у Канстантынопалі давалі зразумець, што пакуль рымскі пантыфік не падпіша эктэзу, то бок імпэратарскае пісьмо, што праслаўляе монатэлітызм і аб’яўляе яго адзінай афіцыйнай імпэрскай формай хрысьціянства, аніякага прызнаньня ня будзе. Легаты, тым ня менш, настройвалі, што папа рабіць гэтага ня будзе. Нарэшце, ягоны кантыфікат быў канчаткова санкцыянаваны, бо ў Канстантынопалі не жадалі разьвіваць канфлікт з Рымам. 28 траўня 640 году Сэвэрын афіцыйна наказам імпэратара быў вызнаны рымскім пантыфікам, але праз два месяцы папа памёр.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома[1] |
Памёр | 2 жніўня 640[1] |
Дэнамінацыя | хрысьціянства[2] |
У «Liber Pontificalis» Сэвэрын быў апісаны як добры, шчодры і мяккі сьвяты чалавек, дабрачынец для духавенства і сябар для бедных[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Susi E. SEVERINO, papa // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2018. — Vol. 92.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Mann 1912. С. 350.
Літаратура
рэдагаваць- Mann, Horace K. The Lives of the Popes in the Early Middle Ages, Volume 1: The Popes Under the Lombard Rule, from St Gregory I (the Great) to Leo III, Part 1. — London, 1912.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сэвэрын. Catholic Encyclopedia