Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай Краіны

(Перанакіравана з «Сьцяг РСК»)

Сьцяг Рэспу́блікі Сэ́рбскай Кра́іны — дзяржаўны сьцяг няпрызнанае сэрбскае дзяржавы на тэрыторыі сучаснае Харватыі. Сьцяг уяўляе сабой прастакутную палатніну з суадносінамі бакоў 1:2, што складаецца з трох роўнавялікіх паземных палосаў — чырвонае, сіняе й белае. У цэнтры сьцяга намаляваны герб Рэспублікі Сэрбскай Краіны.

Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай Краіны
Рэспубліка Сэрбская Краіна
Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай Краіны
Прапорцыі 1:2
Прыняты 26 лютага 1992
Скасаваны 1995
Дызайн Тры роўнашырокія паземныя палосы: чырвоная, сіняя й белая

19 сьнежня 1991 року была абвешчаная аўтаномія РСК у складзе Югаславіі, у якасьці сьцяга аўтаноміі выкарыстоўваўся чырвона-сіне-белы сэрбскі трыкалёр. Пасьля дэклярацыі незалежнасьці РСК быў прыняты дзяржаўны сьцяг з гербам, ужываны да ліквідацыі РСК войскамі Харватыі ў траўні-жніўні 1995 року падчас апэрацыяў «Маланка» і «Бура».

Варыянты

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць