Сьцяг Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі

Сьцяг Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі — гарызантальна выцягнутае (3:5) прастакутнае палотнішча, якое складаецца з трох палос роўнай шырыні: чорнай наверсе, чырвонай у сярэдзіне і залаты ўнізе, з гербам НДР у цэнтры. З моманту ўтварэньня НДР у 1949 г. да 1959 г., сьцяг НДР выглядаў гэтак жа, як і сьцяг ФРН. Герб быў распрацаваны ў 1955 г. і дададзены да сьцягу НДР толькі ў 1959 г. У такім выглядзе сьцяг выкарыстоўваўся як дзяржаўны сьцяг НДР да 1990 г.

Сьцяг НДР

На гербе намаляваныя молат, які сымбалізуе працоўную клясу, рогіль, які сымбалізуе інтэлігенцыю, і вянок з каласоў пшаніцы, які сымбалізуе сялянства.

Дэманстрацыя гэтага сьцяга лічылася супярэчнай канстытуцыі ў ФРН і ў Заходнім Бэрліне, аднак у 1969 г. урад Заходняй Нямеччыны зьмяніў гэтую палітыку.

З чэрвеня да кастрычніка 1990 г., калі адбылося аб'яднаньне Нямеччыны, у якасьці дзяржаўнага сьцяга НДР выкарыстоўваўся сучасны сьцяг Нямеччыны.

У цяперашні час сьцяг НДР выкарыстаюць заўзятары некаторых футбольных клюбаў з усходняй Нямеччыны, дэманструючы яго падчас матчаў на стадыёнах. У сувязі з тым што заходне-нямецкія заўзятары нярэдка вельмі адмоўна рэагуюць на гэтую практыку, на некаторых стадыёнах дэманстрацыя сьцяга НДР забароненая.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сьцяг Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў