Сьцяг Капылю
Сьцяг Капылю — афіцыйны геральдычны сымбаль гораду Капыль Менскай вобласьці. Сьцяг заснаваны Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сьнежня 2011 году № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 сьнежня 2011 году № Б-207.
Сьцяг гораду Капыль | |
Капыльскі раён і Капыль | |
Сьцяг гораду Капыль | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 1 сьнежня 2011 |
Тып | Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь |
Апісаньне
рэдагавацьПрамавугольнае палотнішча жоўтага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры правага боку палотнішча — чорны паляўнічы ражок з фурнітурай жоўтага колеру, пад якім разьмешчаны дзьве чорныя паласы: верхняя, якая складае 1/14, і ніжняя — 1/7 шырыні палотнішча.
Сьцяг і палажэньне аб ім былі зацьверджаны пастановай Капыльскага раённага выканаўчага камітэту ад 27 студзеня 2009 году № 72. Аўтар сьцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхар[1].