Сьцяг Бразыліі
Сьцяг Бразыліі ўяўляе сабой зялёнае палотнішча з жоўтым ромбам ў цэнтры. Унутры ромба знаходзіцца цёмна-сіні круг з 27 белымі зоркамі. Круг перасечаны стужкай з нацыянальным дэвізам Бразыліі — «Ordem e Progresso» (па-партугальску: «Парадак і прагрэс»).
Зялёны і жоўты — нацыянальныя колеры Бразыліі. Зялёны колер сымбалізуе лясныя багацьці Амазоніі, а жоўты — запасы золата: у XVI-XIX стагодзьдзях у Бразыліі знаходзіліся найбуйнейшыя ў сьвеце золатаздабывальныя шахты. Сьцяг часам называюць Auriverde (залаты і зялёны).
Разьмяшчэньне зорак на сьцягу адлюстроўвае неба над Рыё-дэ-Жанэйра раніцай у 9 гадзін 22 хвіліны 43 сэкунды 15 лістапада 1889 году — у момант абвяшчэньня бразыльскай рэспублікі. Кожнаму з 26 штатаў, а таксама фэдэральнай акрузе, адпавядае свая зорка.
Гістарычныя сьцягі Бразыліі
рэдагаваць-
з 1992