Сьцяг Баранавічаў
Сьцяг Бара́навічаў — адзін з сымбаляў Баранавічаў разам зь гербам.
Сьцяг гораду Баранавічы | |
Баранавічы | |
Сьцяг гораду Баранавічы | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 2012 |
Тып | Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь |
Дызайн | Зялёная, чырвоная палосы, выява гербу |
Праект герба і сьцяга Баранавічаў ўхвалены пастановаю Баранавіцкага гарадзкога савета дэпутатаў ад 30 лістапада 2012 году № 144 і мае станоўчую выснову геральдычнай экспэртызы.
Афіцыйнае апісаньне
рэдагавацьСьцяг гораду Баранавічы ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча ў суадносінах 1:2, якое складаецца зь дзьвух гарызантальных роўнавялікіх палосак: верхняй — зялёнага і дольнай — чырвонага колеру, па цэнтры пярэдняга боку якога знаходзіцца выява герба гораду Баранавічы.[1].
Легенда
рэдагавацьНа афіцыйных геральдычных сымбалях — гербу і сьцягу Баранавічаў знаходзіцца залаты паравоз, які зьяўляецца сымбалем узьнікненьня і разьвіцьця гораду. Заснаваньне гораду Баранавічы зьвязанае з будаўніцтвам Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі (Аляксандраўскай чыгункі), якая пачала працаваць у 1871 годзе. Каля станцыі і дэпо ўзьнікла паселішча, якое налічвала ў 1880 годзе каля 1.5 тыс. жыхароў. Будаўніцтва і далейшае разьвіцьцё чыгункі сталася штуршком да нараджэньня і разьвіцьця гораду. Шасьцярня на зялёным фоне сымбалізуе сучаснае разьвіцьцё прамысловасьці ў горадзе ў сучасным часе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сымболіка гораду. Сайт Баранавіцкага гарвыканкаму
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |