Герб Баранавічаў
Ге́рб Бара́навічаў — адзін з сымбаляў Баранавічаў разам са сьцягам.
Праект герба і сьцяга Баранавічаў ўхвалены пастановай Баранавіцкага гарадзкога савету дэпутатаў ад 30 лістапада 2012 году № 144 і мае станоўчую выснову геральдычнай экспэртызы.
Афіцыйнае апісаньне
рэдагавацьГерб гораду Баранавічы ўяўляе сабой перасечаны францускі шчыт, у верхнім чырвонім полі якога знаходзіцца выява залатога паравозу, павернутага ўправа. Долу на зялёным полі — палова шасьцярні зь дзевяцьцю зуб’ямі такога самага мэталу[1].
Легенда
рэдагавацьНа афіцыйных геральдычных сымбалях — гербе і сьцягу Баранавічаў знаходзіцца залаты паравоз, які зьяўляецца сымбалем узьнікненьня і разьвіцьця гораду. Заснаваньне гораду Баранавічы зьвязанае з будаўніцтвам Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі (Аляксандраўскай чыгункі), якая пачала працаваць у 1871 годзе. Каля станцыі і дэпо ўзьнікла паселішча, якое налічвала ў 1880 годзе каля 1.5 тыс. жыхароў. Будаўніцтва і далейшае разьвіцьцё чыгункі сталася штуршком да нараджэньня і разьвіцьця гораду. Шасьцярня на зялёным фоне сымбалізуе сучаснае разьвіцьцё прамысловасьці ў горадзе ў сучасным часе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сымболіка гораду. Сайт Баранавіцкага гарвыканкаму
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |