Сьцяг Італіі
Сьцяг Італіі — трыкалор з вэртыкальнымі зялёнай, белай і чырвонай палоскамі.
Італьянскі сьцяг быў уведзены ў Італіі Напалеонам і набліжаны да дызайну сьцяга Францыі. Упершыню быў выкарыстаны ў 1797. Зялёны колер на сьцягу азначае надзею, белы веру, а чырвоны каханьне.
На сёньняшні дзень не існуе адназначнага адказу на пытаньне аб значэньні колераў італьянскага сьцягу. Тым ня менш, найболей правільная вэрсія была прапанаваная В. Фіярыні, што колеры сьцяга адпавядаюць колерам уніформы паліцыі Мілана. Адзежа паліцыянтаў была бела-зялёнага колеру, пазьней дадалі чырвоны колер, калі паліцыя стала Нацыянальнай Гвардыяй Італіі (19 жніўня 1976 году).
6 ліпеня 2005 году парлямэнт Італіі прыняў закон у адпаведнасьці зь якім у Італіі за зьдзек над нацыянальным сьцягам будуць браць штраф ад 1000 да 1500 эўра.
Аднак, калі хтосьці задумае растаптаць, спаліць або парваць нацыянальны сьцяг у грамадзкім месцы, таму прыйдзецца заплаціць штраф у 10 тысяч эўра.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьцяг Італіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў