Сьпіс сэрыяў сэрыялу «Згубленыя»

Сьпіс сэрыяў сэрыялу «Згубленыя», прэм’ера якога адбылася на амэрыканскім тэлебачаньні 22 верасьня 2004 году. Агулам сэрыял складаецца з 121 сэрыі.

Першы сэзон

рэдагаваць
Назва і апісаньне Галоўны пэрсанаж Прэм’ера Нумар
«Пілёт: Частка 1» (па-ангельску: Pilot: Part 1)
Самалёт авіякампаніі Oceanic Airlines, рэйс 815 з Сыднэю ў Лос-Анджэлес, разьбіваецца на бязьлюднай высьпе. У першую ноч 48 застаўшыхся ў жывых пасажыраў пачулі з джунгляў загадкавы роў. Ранкам Джэк, Кэйт і Чарлі знайшлі трансывэр ў кабіне самалёту.
Джэк 22 верасьня 2004 1
«Пілёт: Частка 2» (па-ангельску: Pilot: Part 2)
Саід адрамантаваў трансывэр, паспрабаваў даслаць сыгнал SOS і перахапіў таямнічае пасланьне на францускай мове. Соер застрэліў у джунглях белага мядзьведзя.
Кейт, Чарлі 29 верасьня 2004 2
«З чыстага аркуша» (па-ангельску: Tabula rasa)
Джэк выпадкова даведваецца, пад час мэдычнай дапамогі прыставу, пра былое Кэйт. Майкл забараніў Ўолту мець зносіны з Локам. Кэйт узгадвае падзеі, якія адбыліся зь ёю ў Аўстраліі.
Кэйт 6 верасьня 2004 3
«Шпацыр» (па-ангельску: Walkabout)
Калі запасы ежы скончаюцца, Джэк зьбіраецца забіць дзіка. Клэр і Саід хочуць правесьці памінальную паніхіду па загінулых. Лок узгадвае падзеі, як ён апынуўся ў Аўстраліі.
Лок 13 кастрычніка 2004 4
«Белы трус» (па-ангельску: White Rabbit)
Джэк, які пабачыў прывід бацькі, знайшоў у джунглях пітную ваду і пячоры. Таксама ён узгадвае, як паехаў у Аўтралію шукаць бацьку.
Джэк 20 кастрычніка 2004 5
«Дом ўзыходзячага сонца» (па-ангельску: House of the Rising Sun)
Джын пабіў Майкла, а Сун прызналася яму, што ведае ангельскую. Лок даведаўся пра нарказалежнасьць Чарлі. Згубленыя падзяліліся на два лягэры — частка сыходзіць у пячоры, іншая застаюцца на беразе. Сун прыгадвае свае адносіны з Джынам напярэдадні палёту.
Сун 27 кастрычніка 2004 6
«Загадкі» (па-ангельску: The Moth)
Лок дапамог Чарлі скончыць з гераінам. Саід спрабуе вылічыць, адкуль ідзе трансьляцыя па-француску. Джэка засыпала ў пячоры, але яму пашчасьціла выкаразкацца. Чарлі прыгадвае часы, калі ён быў музыкам і стаў ужываць наркотыкі.
Чарлі 3 лістапада 2004 7
«Махляр» (па-ангельску: Confidence Man)
Саід катаваў Соера, каб той аддаў лекі Шэнан. Чарлі прапанаваў Клэр перайсьці ў пячоры. Соер узгадвае сваю старую афёру, ад якой у апошні момант адмовіўся.
Соер 10 лістапада 2004 8
«Адзінокі» (па-ангельску: Solitary)
Францужанка паланіла Саіда і шмат расказала пра выспу. Хэрлі знайшоў клюшкі для гольфу і зладзіў турнір. Саід узгадаў, як дапытваў сяроўку дзяцінства, калі быў вайскоўцам.
Саід 17 лістапада 2004 9
«Этан Ром» (па-ангельску: Raised by Another)
Начныя жахі ўпэўнілі Клэр, што ёй і будучаму дзіцяці пагражае небясьпека. Хэрлі правёў у лягэры перапіс і выявіў чалавека, якога не было ў сьпісе пасажыраў. Клэр узгадала, як наведвала мэдыюма.
Клэр 1 сьнежня 2004 10
«Ва ўсіх найлепшых каўбояў былі праблемы з» (па-ангельску: All the Best Cowboys Have Daddy Issues)
Іншыя захапілі Клэр і Чарлі, таму некалькі пасажыраў пайшлі ім на паратунак. Лок і Бун знайшлі ў лесе падземны бункер. Джэк прыгадвае, як скончылася кар’ера яго бацькі.
Джэк 8 сьнежня 2004 11
«Якім бы ні быў кейс» (па-ангельску: Whatever the Case May Be)
Соер і Кейт знайшлі мэталічны кейс. Роўз суцяшае Чарлі, які хвалюецца з-за Клэр. Саід просіць Шэнан дапамагчы зь перакладам мапы Русо. Кейт згадвае рабаваньне банку.
Кейт 5 студзеня 2005 12
«Розум і пачуць» (па-ангельску: Hearts and Minds)
Лок даў Буну наркотык, пасьля чаго таму былі мроі пра сьмерць Шэнан. Іншыя пасажыры сталі больш асьцярожна ставіцца да Лока. Бун згадаў тое, што прывяло яго ў Аўстралію.
Бун 12 студзеня 2005 13
«Адмысловы» (па-ангельску: Special)
Майкл забараніў Ўолту гутарыць з Локам, які навучыў яго кідаць нажы, і прасіў дапамагчы яму будаваць плыт. Таксама ён узгадаў, як забіраў сына за Аўстраліі.
Майк, Уолт 19 студзеня 2005 14
«Вяртаньне на радзіму» (па-ангельску: Homecoming)
Клэр вяртаецца ў лягер. Ітан спрабуе вярнуць яе да Іншых, але яму перашкаджаюць Чарлі, Саід ды Джэк. Чарлі згадвае сой раман з заможнай дзяўчынай.
Чарлі 9 лютага 2005 15
«Па-над законам» (па-ангельску: Outlaws)
Соер абвесьціў вэндэту дзіку, які ў ночы зьнішчыў яго намёт. Хэрлі просіць Саіда супакоіць Чарлі. Соер узгадвае, чаго ён прыехаў у Аўстралію.
Соер 16 лютага 2005 16
«…у перакладзе» (па-ангельску: …In Translation)
Калі Джына абвінавацілі ў падпале плыта, Сун, каб супакоіць напругу, вымушана прызнацца, што ведае ангельскай. Паміж Саідам і Шэнан зьявіліся пачуцьці. Джын узгадвае часы, калі працаваў на бацьку Сун.
Джын 23 лютага 2005 17
«Нумары» (па-ангельску: Numbers)
Пабачыўшы на мапах францужанкі камбінацыю лічбаў, якія паўтараюцца, Гёрлі сышоў у джунглі, каб пагутарыць з Даніель. Лок запрасіў Клэр дапамагчы яму. Гёрлі ўзгадвае чаго ён прыехаў у Аўстралію.
Гёрлі 2 сакавіка 2005 18
«Нечакане выратаваньне» (па-ангельску: Deus Ex Machina)
Лок і Бун знайшлі ў лесе самалёт нігерыйскіх наркагандляроў. У сярэдзіне Бун знаходзіць партыю гэраіну і рацыю, але, як толькі ладзіць сувязь, падае разам з самалётам, атрымліваючы шматлікія траўмы. Лок ўзгадаў, як бацька падманам прымусіў яго ахвяраваць яму сваю нырку.
Лок 30 сакавіка 2005 19
«Не нашкодзіць» (па-ангельску: Do No Harm)
Пакуль Джэк беспасьпяхова спрабуе выратаваць параненага Буна, Клэр у лесе нарадзіла хлопчыка. Саід прызначыў Шэнан рамантычнае спатканьне на пляжы. Джэк узгадвае сваё вясельле.
Джэк 6 красавіка 2005 20
«Добрыя намеры» (па-ангельску: The Greater Good)
На пахаваньні Буна Джэк пабіў Лока. Шэнан просіць Саіда адпомсьціць за сьмерць брата, прымусіўшы зрабіць выбар паміж прынцыпамі й пачуцьцямі да яе. Саід узгадвае чаму ён паехаў у Аўстралію.
Саід 4 траўня 2005 21
«Кэйт» (па-ангельску: Born to Run)
Калі Майкл атруціўся, пачалі падазраваць Кейт. Лок паказвае бункер Саіду і Джэку. Кейт узгадвае абставіны, калі яна сустрэлася зь сябрам дзяцінства.
Кейт 11 траўня 2005 22
«Зыход. Частка 1» (па-ангельску: Exodus: Part 1)
Русо прыйшла ў лягер з паведамленьнем пра набліжэньне Іншых. У выніку пасажыры вырашылі схавацца ў бункеры. Майкл і Джын скончылі будаўніцтва плыта.
 розныя 18 траўня 2005 23
«Зыход. Частка 2» (па-ангельску: Exodus: Part 2)
Знайшоўшы дынаміт, Джэк, Кейт, Гёрлі і Лок узарвалі крышку люка. Даніель забрала немаўля Клэр, але Саід і Чарлі нагналі яе і вярнулі дзіця. Джын, Соер, Майкл і Ўолт вышлі на плыту ў акіян.
 розныя 25 траўня 2005 24 / 25

Другі сэзон

рэдагаваць
Назва і апісаньне Галоўны пэрсанаж(ы) Прэм’ера Нумар
«Чалавек навукі, чалавек веры» (па-ангельску: Man of Science, Man of Faith)
Пасьля таго як Джэк, Кейт і Лок трапілі ў бункер, выявілася, што тамака жыве чалавек, які на працягу некалькі год уводзіў ў кампутар станцыі лічбавы код. Джэк згадвае сваю першую сустрэчу з Сарай.
Джэк 21 верасьня 2005 1 / 26
«З плыньню» (па-ангельску: Adrift)
Майкл і паранены Соер плылі на парэштках плыта ў акіяне. Майкл ўзгадвае сваю размову са С’юзэн і тое, як перадаў свае бацькоўскія правы на Ўолта.
Майкл 28 верасьня 2005 2 / 27
«Арыентацыя» (па-ангельску: Orientation)
Джэк і Лок даведаліся пра прызначэньне бункера. Майкл, Соер і Джын трапілі ў палон да жыхароў выспы, якіх яны памылкова палічылі Іншымі. Лок згадвае свае адносіны з Хэлен.
Лок 5 кастрычніка 2005 3 / 28
«Усе ненавідзяць Г’юга» (па-ангельску: Everybody Hates Hugo)
Майкл, Соер і Джын зразумелі, што людзі, якія ўзялі іх у палон — гэта выжылыя з хваста самалёту. Гёрлі ўзгадвае, як выйграў у лятэрэю.
Гёрлі 12 кастрычніка 2005 4 / 29
«…і знойдзеныя» (па-ангельску: ...And Found)
Джын і містэр Эка накіраваліся на пошукі Майкла, які пайшоў у лес за сынам. Сун маркоціцца па мужы, згубіла, але пасьля знайшла шлюбны пярсьцёнак. Сун і Джын згадваюць сваю першую сустрэчу.
Сун и Джын 19 кастрычніка 2005 5 / 30
«Закінуты» (па-ангельску: Abandoned)
Шэнан, у якой распачаўся раман з Саідам, пайшла шукаць Ўолта ў джунглі, дзе яе выпадкова застрэліла Ана-Люсыя. Таксама яна згадвае пра сьмерць бацькі і сварку з мачахай.
Шэнан 9 лістапада 2005 6 / 31
«Іншыя 48 дзён» (па-ангельску: The Other 48 Days)
У сэрыі прадстаўлены падзеі, што адбыліся на працягу 48 дзён ад моманту катастрофы з пасажырамі хваста самалёту.
 — 16 лістапада 2005 7 / 32
«Сутыкненьне» (па-ангельску: Collision)
Ана-Люсыя зьвязала Саіда, баючыся, што той у гневе яе заб’е, каб адпомсьціць за пагібель Шэнан. Таксама яна згадвае часы, калі служыла ў паліцыі.
Ана-Люсыя 23 лістапада 2005 8 / 33
«Што зрабіла Кейт» (па-ангельску: What Kate Did)
Пакуль Кейт даглядала параненага Соера, ей падалося, што яна вар’яцее. Локу і містэру Эка праявілася новая таямніца бункера. Майкл убачыў на маніторы кампутара загадкавае пасланьне. Кейт згадвае зьдзейсьненае ёю злачынства.
Кейт 30 лістапада 2005 9 / 34
«23-ы псалом» (па-ангельску: The 23rd Psalm)
Містэр Эка запатрабаваў, каб Чарлі паказаў яму самалёт наркагандляроў. Клэр, даведаўшыся пра накрказалежнасьць Чарлі, больш ня верыць яму. Эка згадвае часы, калі быў наркагадляром у Нігэрыі.
Містэр Эка 11 студзеня 2006 10 / 35
«Паляваньне» (па-ангельску: The Hunting Party)
Майкл сышоў зь лягера на пошукі Ўолта. Джэк, Лок і Соер нагналі яго і сутыкнуліся ў джунглях зь Іншымі. Джэк узгадвае пацыента, якога ня здолеў вылечыць.
Джэк 18 студзеня 2006 11 / 36
«Агонь + вада» (па-ангельску: Fire + Water)
Чарлі было бачаньне, якое запэўніла яго, што Аарона неабходна пахрысьціць, каб пазбавіць небясьпекі. Таксама ён згадвае часы, калі яго гурт быў найбольш папулярны, а брат пакутваў ад нарказалежнасьці.
Чарлі 25 студзеня 2006 12 / 37
«Доўгая афёра» (па-ангельску: The Long Con)
Пасьля нападу на Сун паміж згубленымі пачалася спрэчка за права нашэньня зброі. Соер узгадвае буйную афёру, якую ён пракруціў з кабетаю, што кахала яго.
Соер 8 лютага 2006 13 / 38
«Адзін зь іх» (па-ангельску: One of Them)
Русо паказала Саіду ў лесе пастку, у якую патрапіў чалавек, якога яна лічыць Іншым. На прапанову Лока Саід паспрабаваў выбіць з палоннага інфармацыю пра тое, хто ён на самой справе. Саід узгадаў падзеі, што адбыліся пад час вайны ў Пэрсыдзкай залеве.
Саід 15 лютага 2006 14 / 39
«Адпачынак па цяжарнасці» (па-ангельску: Maternity Leave)
Калі Аарон захварэў, Клэр, каб прынесьці вакцыну, разам з Кейт і Русо пайшла ў лес у пошуках бункера, дзе Іншыя трымалі яе раней. Джэк і Лок ня могуць прыйсьці да згоды адносна Гэнры Гэйла. Клэр ўзгадвае падзеі, якія адбыліся зь ёю пасьля выкраданьня.
Клэр 1 сакавіка 2006 15 / 40
«Уся праўда» (па-ангельску: The Whole Truth)
Сун думае, што цяжарная. Лок прапанаваў Ане-Люсыі дапытаць Гэнры Гэйла. Саід і Чарлі пайшлі ў джунглі шукаць паветраны шар. Сун згадвае, як разам з Джынам наведвала доктара, каб даведацца, хто зь іх ня можа мець дзяцей.
Сун 22 сакавіка 2006 16 / 41
«Зачынены» (па-ангельску: Lockdown)
Пасьля таго, як Лок не пасьпеў увесьці код, спрацавала аварыйная трывога, і на сьцяне зьявілася мапа бункераў, што знаходзяцца на высьпе. Ана-Люсыя, Саід і Чарлі знайшлі паветраны шар Гэнры Гэйла. Лок узгадаў, як бацька другі раз зьвярнуўся да яго па дапамогу.
Лок 29 сакавіка 2006 17 / 42
«Дейв» (па-ангельску: Dave)
Паміж Лібі й Гёрлі завязалася сяброўства. Гэнры Гэйл расказаў Локу нешта такое, што прымусіла яго паставіць пад сумнеў патрэбу бункера. Гёрлі згадвае сваё знаходжаньне ў вар’ятні і свайго прыдуманага сябра.
Гёрлі 5 красавіка 2006 18 / 43
«S.O.S.» (па-ангельску: S.O.S.)
Бэрнард вырашыў выкласьці камянямі слова S.O.S. на беразе. Паміж Джэкам і Кэйт ізноў пачаў завязвацца раман. Вера Лока ў выспу працягвае згасаць. Роўз і Бэрнард згадваюць іх першую сустрэчу і рамантычны адпачынак у Аўстраліі.
Роўз і Бэрнард 12 красавіка 2006 19 / 44
«Двое на дарозе» (па-ангельску: Two for the Road)
Джэк і Кейт прывялі ў лягер Майкла і пачулі ад яго новыя зьвесткі аб Іншых. Тым часам Ана-Люсія дапытвае палоннага, а Гёрлі прызначыў Лібі спатканьне. Ана-Люсія згадвае сваё падарожжа ў Аўстралію.
Ана-Люсія 3 траўня 2006 20 / 45
«?» (па-ангельску: ?)
Містар Эка і Лок выявілі пад парэшткамі самалёту наркагандляроў ячшэ адзін бункэр. Згубленым праявілася трагэдыя, што адбылася ў першым бункеры. Містэр Эка згадвае цуд, сьведкам якога ён быў у мінулым.
Містар Эка 10 траўня 2006 21 / 46
«Тры хвіліны» (па-ангельску: Three Minutes)
Майкл захацеў, каб разам зь ім на пошукі Ўолта рушыла толькі некалькі вызначаных ім згубленых. Саід падазрае Майкла ў здрадзе. Майкл згадвае дні, калі быў у палоне ў Іншых.
Майкл 17 траўня 2006 22 / 47
«Жывем разам, памірае ў адзіноце» (па-ангельску: Live Together, Die Alone)
Саід прапанаваў Джэку плян, згодна зь якім ён першым дабярэцца да месца знаходжаньня Іншых. Між містэрам Эка і Локам пачаўся канфлікт адносна прызначэньня бункера. Дэсманд згадвае былое, між іншым і беспасьпяховыя спробы выбрацца з выспы.
Дэсманд 24 траўня 2006 23 / 24 / 48 / 49

Трэці сэзон

рэдагаваць
Назва і апісаньне Галоўны пэрсанаж(ы) Прэм’ера Нумар
«Аповед пра два гарады» (па-ангельску: A Tale of Two Cities)
Джэк, Кейт і Соер знаходзяцца ў палоне Іншых. Джэк згадвае свой развод з жонкаю.
Джэк 4 кастрычніка 2006 1 / 50
«Шкляная балерына» (па-ангельску: The Glass Ballerina)
На плыт Сун, Джына і Саіда нападаюць Іншыя. Сун згадвае працу на цесьця.
Джын і Сун 11 кастрычніка 2006 2 / 51
«Далейшыя ўказаньні» (па-ангельску: Further Instructions)
Лок, Дэсманд і Эка выжываюць пасьля падрыву бункера. Лок згадвае, як выпадкова падвёз паліцыянта на поле з канаплёю.
Лок 18 кастрычніка 2006 3 / 52
«Кожны сам за сябе» (па-ангельску: Every Man for Himself)
Каб спыніць спробы ўцёкаў, Соеру кажуць, што ў яго сэрца ўшылі электронны прыбор, які ўзарвецца, калі пульс перавысіць 140 удараў у хвіліну. Соер узгадвае, як даведаўся, што мае дачку.
Соер 25 кастрычніка 2006 4 / 53
«Кошт жыцьця» (па-ангельску: The Cost of Living)
Містэр Эка гоніцца за прывідам брата і згадвае, як стаў сьвятаром і забіў некалькі чалавек, каб абараніць сваю вёску.
Містэр Эка 1 лютага 2006 5 / 54
«Я згодная» (па-ангельску: I Do)
Кейт і Соер займаюцца каханьнем. Джэк спыняе сваю апэрацыю Бэну і загадвае адпусьціць Соера і Кейт. Кейт згадвае, як выйшла замуж.
Кейт 8 лістапада 2006 6 / 55
«Ня ў Портлэндзе» (па-ангельску: Not in Portland)
Уцёкі Кейт і Соера. Джульет згадвае пра сваё жыцьцё да выспы.
Джульет 7 лютага 2007 7 / 56
«Успышкі перад вачыма» (па-ангельску: Flashes Before Your Eyes)
Чарлі і Гёрлі спрабуюць высьветліць, як Дэсманд можа бачыць будучыню, асабліва сьмерць Чарлі. Дэсманд пасьля выбуху вярнуўся ў мінулае, пражыў адзін дзень і зноў вярнуўся на выспу.
Дэсманд 14 лютага 2007 8 / 57
«Чужаніца ў чужой краіне» (па-ангельску: Stranger in a Strange Land)
Джэк ізноў лечыць Бэна, Кейт і Соер прыплылі на чоўне на сваю выспу. Джэк згадвае, як яму зрабілі татуіроўку.
Джэк 21 лютага 2007 9 / 58
«Трыша Танака памерла» (па-ангельску: Tricia Tanaka Is Dead)
Гёрлі знайшоў у джунглях аўтобус. Згубленыя зьбіраюцца ратаваць Джэка. Гёрлі ўзгадвае, як яго бацька вярнуўся ў сям’ю дзеля яго грошай.
Гёрлі 28 лютага 2007 10 / 59
«Увесьці 77» (па-ангельску: Enter 77)
Лок, Саід і Кейт знаходзяць станцыю «Полымя». Саід узгадвае Парыж.
Саід 7 сакавіка 2007 11 / 60
«Авіяпошта» (па-ангельску: Par Avion)
Клэр зьбіраецца з дапамогаю птушак, якія лятуць у вырай, даслаць паведамленьне пра катастрофу. Яна ўзгадвае бацьку і маці.
Клэр 14 сакавіка 2007 12 / 61
«Чалавек з Талахасі» (па-ангельску: The Man from Tallahassee)
Высьвятляецца, што «іншыя» паабяцалі адпусьціць Джэка. Лок узгадвае, як ён зьнерухомеў.
Лок 21 сакавіка 2007 13 / 62
«Выкрыцьцё» (па-ангельску: Exposé)
Нікі й Паўла згадваюць пра свае злачынствы ў Аўстраліі. На высьпе іх паралізуе павук, а таварышы, палічыўшы іх памерлымі, пахавалі.
Нікі й Паўла 28 сакавіка 2007 14 / 63
«Кінутыя» (па-ангельску: Left Behind)
Джэк, Кейт, Саід й Джульет вяртаюцца да лягэру. Кейт згадвае пра сваё жыцьцё.
Кейт 4 красавіка 2007 15 / 64
«Адна з нас» (па-ангельску: One of Us)
Джульет зьяўляецца на беразе і ратуе Кейт. Выяўляецца, што Кейт захварэла з-за Іншых, якія ўшылі ён імплянтант.
Джульет 11 красавіка 2007 16 / 65
«Улоўка-22» (па-ангельску: Catch-22)
Дэсманд прадбачыць, што яго каханая Пэнэлопа катапультуецца на выспу, а Чарлі памірае, ён зьмяняе будучыню і на выспу сядае Наомі, а Чарлі застаецца жыць.
Дэсманд 18 красавіка 2007 17 / 66
«Дзень зачацьця» (па-ангельску: D.O.C.)
Даведаўшыся, што ўсе цяжарныя на высьпе паміраюць, Сун дазваляе Джульет агледзець сябе. Сун згадвае падзеі пасьля вясельля.
Сун 25 красавіка 2007 18 / 67
«Брыг» (па-ангельску: The Brig)
Лок знаходзіцца ў Іншых, а Соер забівае бацьку Лока.
Лок 2 траўня 2007 19 / 68
«Чалавек за шырмаю» (па-ангельску: The Man Behind the Curtain)
Бэн згадвае, як апынуўся на высьпе. Ён спрабуе забіць Лока. Джульет расказвае, што Бэн прымусіў яе віжаваць.
Бэн 9 траўня 2007 20 / 69
«Найлепшыя Хіты» (па-ангельску: Greatest Hits)
Чарлі з Дэсмандам трапляюць на падводную станцыю. Згубленыя рыхтуюць пастку Іншым.
Чарлі 10 траўня 2006 21 / 70
«Залюстроўе» (па-ангельску: Through the Looking Glass)
Джэк адводзіць людзей да радыёвежы. Бэн просіць ня верыць Наомі. Выжыўшыя зьвязваюцца з караблём. З флэшфорварда мы даведваемся, як склаўся лёс Джэка і Кейт пасьля выратаваньня з выспы.
Джэк 23 траўня 2007 22 / 23 / 71 / 72

Чацьверты сэзон

рэдагаваць
Назва і апісаньне Галоўны пэрсанаж(ы) Прэм’ера Нумар
«Пачатак канца» (па-ангельску: The Beginning of the End)
У лягер вяртаецца Дэсманд з апошнім пасланьнем Чарлі пра тое, што «выратавальнікі» ня тыя, за каго сябе вызнаюць. Згубленыя падзяляюцца на дзьве часткі: адныя начале з Локам ня вераць «выратавальнікам» і сыходзяць у казармы, а астатнія з Джэкам гатовыя пайсьці зь імі на кантакт.
Гёрлі 31 студзеня 2008 1 / 73
«Прызнаныя загінулымі» (па-ангельску: Confirmed Dead)
На выспу высаджваюцца чацьвёра «выратавальнікаў» з карабля. Трое зь іх апынуліся ў камандзе Джэка, а аднаго — Шарлёту — бярэ ў палон Лок. «Выратавальнікі» прызнаюць, што іх сапраўдная мэта — захапіць Бэна.
выратавальнікі:
Даніэл, Майлз, Шарлота, Наомі, Фрэнк
7 лютага 2008 2 / 74
«Эканаміст» (па-ангельску: The Economist)
Пілот гэлікоптэра згодны перавезьці трох згубленых на карабель у абмен на вяртаньне Шарлёты. Саід, Майлз і Кейт ідуць па яе ў казармы. Фрэнк вязе разам з трупам Наомі, Дэсманда і Саіда.
Саід 14 лютага 2008 3 / 75
«Пралік» (па-ангельску: Eggtown)
На высьпе Бэн і Майлз дамаўляюцца. Джэк і яго людзі разумеюць, што Саід і Дэсманд патрапілі ў бяду. Кейт у будучыні апраўдана і асуджана ўмоўна.
Кейт 21 лютага 2008 4 / 76
«Пастаянная» (па-ангельску: The Constant)
Дэсманд з Саідам трапляюць ў зону турбулентнасьці, і сьвядомасьць Дэсманда пачынае падарожнічаць у часе. Фарадэй спрабуе яму дапамагчы. З радыстам на караблі тое самае. Саід па рацыі кажа Джэку, што яны патрапілі на карабель. Дэсманд зьвязваецца з Пэнэлёпай.
Дэсманд 28 лютага 2008 5 / 77
«Іншая жанчына» (па-ангельску: The Other Woman)
Шарлёта і Даніэл спрабуюць абясшкодзіць газ на станцыі «Бура», Бэн загадвае Джульет спыніць іх. Шарлёта і Дэніэл пераконваюць Джульет не перашкаджаць ім. Бэн дамаўляецца з Локам вызваліць яго і расказвае яму пра чалавека, які шукае выспу і даслаў «выратавальнікаў»
Кейт 6 сакавіка 2008 6 / 78
«Джы Ён» (па-ангельску: Ji Yeon)
На караблі Саід і Дэсманд даведваюцца, што шпіёнам Бэна зьяўляецца Майкл, і што на караблі шмат хто звар’яцеў. На высьпе Джын і Сун хочуць сысьці да Лока, але Джульет спыняе іх.
Джын і Сун 13 сакавіка 2008 7 / 79
«Знаёмцеся, Кевін Джонсан» (па-ангельску: Meet Kevin Johnson)
Майкл расказвае Саіду і Дэзманду, як ён патрапіў на карабель. Бэн пераконвае Алекс з Русо і Карлам пайсьці ў нейкі «Храм», дзе схаваліся застаўшыеся Іншыя. Па дарозе туды Русо і Карла забіваюць.
Майкл 20 сакавіка 2008 8 / 80
«Аблічча будучыні» (па-ангельску: The Shape of Things to Come)
Бэрнард знаходзіць труп доктара Рэя на пляжы. Людзі Чарлза Ўідмара забіваюць дачку Бэна. Выяўляецца, што чорны дым можа падпарадкоўвацца Бэну. Бэн, Джон і Гёрлі спрабуюць знайсьці хату Джэйкаба. У будучыні Саід пачынае працу на Бэна.
Бэн 24 красавіка 2008 9 / 81
«Са шчасьцем назад дахаты» (па-ангельску: Something Nice Back Home)
Джульет выразае Джэку апэндыкс. Пакуль Соер, Клер, Аарон і Майлз ідуць у лягер Джэка, яны знаходзяць трупы Русо і Карла. Пасьля выратаваньня Джэк жыве з Кейт і Ааронам. Напрыканцы сэрыі Кейт таямніча зьнікае.
Джэк 1 траўня 2008 10 / 82
«Ліхаманка ў халупе» (па-ангельску: Cabin Fever)
Лок, Гёрлі і Бэн ідуць у хаціну Джэйкаба. Кімі вяртаецца на карабель і забівае капітана. Фрэнк адвозіць Кімі назад на выспу. Лок знаходзіць хібару і бачыць Крыстыяна і Клэр.
Лок 8 траўня 2008 11 / 83
«Няма месца лепш за дом. Частка 1» (па-ангельску: There's No Place Like Home: Part 1)
Пачынаецца пераправа людзей з выспы на карабель на чоўне. На выспу прылятае гэлікоптэр, на якім людзі з карабля прыляцелі за Бэнам і забіць усіх астатніх. Каб выратавацца, Лок, Гёрлі і Бэн пайшлі на «Архідэю», каб перасунуць выспу. Бэн здаецца людзям з карабля.
Шасьцёрка Oceanic:
Джэк, Кейт, Саід, Сун, Гёрлі
15 траўня 2008 12 / 84
«Няма месца лепш за дом. Частка 2» (па-ангельску: There's No Place Like Home: Part 2)
Наведваньне «Архідэі» Локам і Бэнам. Джэк, Соер, Кейт з Ааронам, Дэсманд, Гёрлі ляцяць на карабель. Карабель падрываецца пасьля забойства Кімі. Сьмерць Майкла і Джына. Выратаваньне шасьцёркі Ошэанік.
Шасьцёрка Oceanic:
Джэк, Кейт, Саід, Сун, Гёрлі
29 траўня 2008 13 / 14 / 85 / 86

Пяты сэзон

рэдагаваць
Назва і апісаньне Галоўны пэрсанаж(ы) Прэм’ера Нумар
«Таму што вас няма» (па-ангельску: Because You Left)
Згубленыя на высьпе пачынаюць пакутваць ад перамяшчэньня выспы, а Джэк і Бэн спрабуюць аб’яднаць «шасьцёрку Oceanic», каб вярнуцца на выспу зь целам Лока і выратаваць тых, хто застаўся там.
21 студзеня 2009 1 / 87
«Хлусьня» (па-ангельску: The Lie)
Гёрлі і Саід хаваюцца ад паліцыі пасьля забойства, што адбылося на месцы іх сустрэчы. На жыхароў выспы нападаюць невядомыя ворагі. Стары знаёмы робіць Кейт прапанову, дзякуючы якой яе «хлусьня» застанецца таямніцай.
Гёрлі 21 студзеня 2009 2 / 88
«Бомба» (па-ангельску: Jughead)
Дэсманд шукае маці Фарадэя. А згубленыя спрабуюць абясшкодзіць бомбу.
Дэсманд 28 студзеня 2009 3 / 89
«Маленькі прынц» (па-ангельску: The Little Prince)
Нехта спрабуе забраць Аарона ў Кейт, і яна спрабуе высьветліць, хто гэта. Тым часам Бэн і Джэк спрабуюць усіх аб’яднаць, а тыя, хто застаўся на высьпе, спрабуюць дасягнуць станцыі «Архідэя».
Кейт 4 лютага 2009 4 / 90
«Гэта месца сьмерці» (па-ангельску: This Place Is Death))
Джын далучаецца да застаўшыхся на высьпе. А Бэн, Джэк, Сун і Дэсманд зьбіраюцца каля царквы.
Джын і Сун 11 лютага 2009 5 / 91
«316» (па-ангельску: 316)
Дарога на выспу знойдзена, але некаторыя ня хочуць вяртацца.
Джэк 18 лютага 2009 6 / 92
«Жыцьцё і сьмерць Джэрэма Бэнтама» (па-ангельску: The Life and Death of Jeremy Bentham)
У сэрыі расказваецца пра патаемную місію Лока (пад псэўданімам Джэрэм Бэнтам) .
Лок 25 лютага 2009 7 / 93
«ЛяФлёр» (па-ангельску: LaFleur)
Тыя, хто застаўся на высьпе, уваходзяць у DHARMA Initiative і чакаюць на вяртаньне Лока. Соер бярэ сабе псэўданім ЛяФлёр.
Соер 4 сакавіка 2009 8 / 94
«Намастэ» (па-ангельску: Namaste)
Джэк, Кейт і Гёрлі з дапамогаю Соера і Джульет пачынаюць працаваць на DHARMA Initiative, хаваючы пры тым, хто яны на самой справе.
18 сакавіка 2009 9 / 95
«Гэта наш ты» (па-ангельску: He’s Our You)
Мы даведваемся, як Саід Джара трапіў на рэйс 316, і пра тое, як ён здолеў уцячы з палону DHARMA Initiative.
Саід 25 сакавіка 2009 10 / 96
«Зваротнай дарогі няма» (па-ангельску: Whatever Happened, Happened)
Джульет ня можа вылечыць параненага Бэна, а Джэк адмаўляецца дапамагаць. Кейт пераносіць Бэна да Іншых, каб яны яго вылечылі. Рычард тлумачыць, што гэта зьменіць хлопчыка назаўжды. У флэшбэках Кейт пастанаўляе вярнуцца на выспу і пакідае Аарона яго бабулі.
Кейт 1 красавіка 2009 11 / 97
«Мёртвы — гэта мёртвы» (па-ангельску: Dead Is Dead)
Бэн вяртаецца на галоўную выспу, каб пачвара магла асудзіць яго за тое, што ён дазволіў Алекс загінуць. Флэшбэкі паказваюць выкраданьне Бэнам Алекс і яго наведваньне Дэсманда і Пэні. Тым часам Лапідуса бяруць у закладнікі выжылыя з рэйсу 316.
Бэн 8 красавіка 2009 12 / 98
«Некаторыя любяць зімнае» (па-ангельску: Some Like It Hoth)
У 1977 Роджэр, бацька Бэна, пачынае думаць, што яго сын зьнік з-за Кейт. Майлзу загадваюць прывезьці цела з будаўнічай пляцоўцы станцыі «Лебедзь» да яго бацькі, доктара Чанга. У флэшбэках Майлз выяўляе ў сябе здольнасьці размаўляць з памерлымі і наймаецца на карабель, што плыве на Выспу.
Майлз 15 красавіка 2009 13 / 99
«Зьменная» (па-ангельску: The Variable)
Дэніел вяртаецца на Выспу, каб папярэдзіць яе насельнікаў пра катастрофу на станцыі «Лебедзь». Джэк, Кейт і Дэніел пачынаюць перастрэлку з DHARMA Initiative, у выніку чаго арыштоўваюць Соера і Джульет. У флэшбэках прадстаўлены адносіны Дэніела зь яго бацькамі.
Даніель 29 красавіка 2009 14 / 100
«Усьлед за лідэрам» (па-ангельску: Left Behind)
У 1977 годзе Джэк зьбіраецца паслухацца Фарадэя і ўзарваць вадародную бомбу, але Кейт не пагаджаецца зь ім. Доктар Чанг пераконвае чальцоў DHARMA зьехаць з Выспы, і разам зь імі на падводным чоўне сплываюць Соер, Джульет і Кейт. У 2007 годзе Лок аб’ядноўваецца зь Іншымі і Рычардам і вядзе іх да Джэйкаба.
6 траўня 2009 15 / 101
«Інцыдэнт» (па-ангельску: The Incident)
У 1977 годзе выжыўшыя падрываюць вадародную бомбу на станцыі «Лебедзь», што правакуе для некаторых герояў жахлівыя наступствы. У 2007-м Лок і Іншыя ідуць да чатырохпалай статуі, дзе жыве Джэйкаб. Як выяўляецца, у абліччы Лока насамрэч стары Джэйкабаў знаёмы, які падбухторвае Бэна забіць Джэйкаба. У флэшбэках Джэйкаб сустракаецца зь некаторымі галоўнымі героямі.
Джэйкаб 13 траўня 2009 16 / 17 / 102 / 103

Шосты сэзон

рэдагаваць
Назва і апісаньне Галоўны пэрсанаж(ы) Прэм’ера Нумар
«LA X»
Прадстаўлены дзьве рэчаіснасьці. У першай рэйс 815 прызямляяцца ў аэрапарту Лос-Анджэлесу, дзе Кейт уцякае ад паліцэйскага, а Джэк даведваецца, што труна зь целам яго бацькі згубілася. У другой згубленыя вяртаюцца ў наш час пасьля забойства Джэйкаба; Джульет памірае, а Саід ажывае ў храме Іншых. Чалавек у чорным, які прыняў аблічча Лока, як выяўляецца дымавая пачвара і забівае некалькі чалавек з каманды Іланы.
 — 2 лютага 2010 1-2 / 104—105
«Што робіць Кейт» (па-ангельску: What Kate Does)
Соер сыходзіць з храму, а Кейт спрабуе яго дагнаць. Іншыя спрабуюць атруціць Саіда, а Джэк ім перашкаджае. Джын шукае Сун, але знаходзіць Клер, якая ратуе яго ад Іншых. У іншай рэчаіснасьці Кейт дапамагае Клер.
Кейт 9 лютага 2010 3 / 106
«Замена» (па-ангельску: The Substitute)
Дымавая пачвара ў выглядзе Лока спрабуе пераканаць Соера кінуць выспу. Сун хоча, пахаваць сапраўднага Лока. У іншай рэчаіснасьці Лока звальняюць, і ён робіцца настаўнікам на замену.
Лок 16 лютага 2010 4 / 107
«Маяк» (па-ангельску: Lighthouse)
Джейкаб накіроўвае Гёрлі і Джэка да Маяка, каб сустрэць новых гасьцей на высьпе. Клер прыводзіць Джына да сябе ў хібару. У іншай рэчаіснасьці паказаныя адносіны паміж Джэкам і яго сынам.
Джэк 24 лютага 2010 5 / 108
«Закат» (па-ангельску: Sundown))
Посьля далучэньня Саіду Чалавек у чорным загадваеІншым: ці яны далучаюцца да яго, ці загінуць. Ты часам, Кейт сустракаецца з Клер. У іншай рэчаіснасьці Саід дапамагае свайму брату, які апынуўся ў вялікіх пазыках.
Саід 3 сакавіка 2010 6 /109
«Доктар Лайнус» (па-ангельску: Dr. Linus)
Бэн знаходзіць і далучаецца да Ілана. Але дзякуючы Майлзу ўсе даведваюцца, што Бэн забіл Джейкаба. Ілана прымушае Бэна капаць сабе магілу. У іншай рэчаіснасьці бы бачым Бэна-выкладчыка і яго спробы заняць месца дырэктара школы.
Бэн 9 сакавіка 2010 7 / 110
«Выведка» (па-ангельску: Recon)
Соер з заданьнем накіроўваецца на іншую выспу, дзе знаходзіць Чарльза Ўідмара, які вярнуўся. У іншай рэчаіснасьці Соер працягвае пошукі забойцы сваіх бацькоў, але ў іншай якасьці.
Соер 16 сакавіка 2010 8 / 111
«Напачатку часу» (па-ангельску: Ab Aeterno)
Сэрыя разьвязвае таямніцу трапляньня Рычарда на выспу. Ён сустракае Рычарда і атрымлівае бесьмяроцьце наўзамен за працу.
Рычард 23 сакавіка 2010 9 / 112
«Пакунак» (па-ангельску: The Package)
Сун і Джын працягваюць шукаць адзін аднаго. Чалавек у чорным сустракаецца з Чарльзам Ўідмарам. У іншай рэчаіснасьці Джын і Сун даведваюцца пра патаемны плян бацькі.
Джын і Сун 30 сакавіка 2010 10 / 113
«Доўга і шчасьліва» (па-ангельску: Happily Ever After)
Дэсмонд ачуняў і разумее, што Чарльз Ўідмар прывёз яго на выспу дзеля выпрабаваньняў над ім. У іншай рэчаіснасьці Дэсмонд працуе на Ўідмарам. Ён занёміцца з Пэні і даведваецца што, Фарадэй — сын Чарльза і Элаізы.
Дэсманд 6 красавіка 2010 11 / 114
«Усе любяць Г’юга» (па-ангельску: Everybody Loves Hugo)
Гёрлі згадвае лібі. Разьвязваецца таямніца шэпту на высьпе. Дэсманд сустракаецца з Локам, які вядзе яго да студні і скідвае долу. У іншай рэчаіснасьці Дэсманд помсьціць Локу, а Гёрлі знаёміцца зь Лібі.
Гёрлі 13 красавіка 2010 12 / 115
«Апошні рэкруты» (па-ангельску: The Last Recruit)
Людзі Ўідмара патрабуюць вяртаньня Дэсманда. У іншай рэчаіснасьці галоўныя пэрсанажы сустракаюцца між сабою.
 — 20 красавіка 2010 13 / 116
«Кандыдат» (па-ангельску: The Candidate)
Чалавек у чорным працягвае зьдзейсьняць свой плян — сабраць разам усіх Кандыдатаў, але Джэк паранейшаму хоча застацца на Высьпе. У іншай рэчаіснасьці Джэк спрабуе зразумець, чаму Лок не пагаджаецца на апэрацыю.
Лок і Джэк 4 траўня 2010 14 / 117
«Праз мора» (па-ангельску: Across the Sea)
Прадстаўлена гісторыя зьяўленьня Джэйкабабі чалавека ў чорным на высьпе. Іх дзяцінства. Разьвязваецца таямніца зьяўленьня Чорнага дыму.
Джэйкаб і Чалавек у чорным 11 траўня 2010 15 / 118
«Дзеля чаго яны памерлі» (па-ангельску: Left Behind)
Групоўка Джэка шукае Дэсманда. Гёрлі сустракае Джэйкаба, які просіць сабраць усіх ля вогнішча. Ён расказвае кандыдатам праўду. Джэк займае месца Джэйкаба і робіцца абаронцам выспы.
 — 18 траўня 2010 16 / 119
«Канец» (па-ангельску: The End)
Дэсманд уваходзіць у пячору і выключае Сьвятло. Чалавек у Чорным робіцца сьмяротным, б’ецца з Джэкам, пакуль на дапамогу не прыходзіць Кейт. Джэк робіць Гёрлі новым ахоўнікам Выспы, запальвае Сьвятло і ратуе Дэсманда. Застаўшыеся ў жывых зьлятаюць з выспы на самалёце рэйсу 316. У іншай рэчаіснасьці, якая падобна што робіцца Чысцом, перад тым як «сысьці далей» сустракаюцца ўсе галоўныя гэроі і ўзгадваюць жыцьцё на Высьпе. Сэрыял скончваецца сьмерцю Джэка сярод бамбуку.
 — 23 траўня 2010 17 — 18 / 120—121
«Новы Лідэр» (па-ангельску: The New Man in Charge)
Дванаццаціхвілінны эпілёг сэрыялу, у якім апавядаецца пра тое, як Бэн, на загад новага лідэра Гёрлі, пакідае выспу, каб наведаць склад Dharma Initiative на Гуаме і лячэбніцу Санта Роза ў Лос-Анджэлесе, дзе знаходзіцца Ўолт.
Бэн 24 жніўня 2010 эпілёг