Бун Карлайл
Бун Карлайл (па-ангельску: Boone Carlyle) — пэрсанаж амэрыканскага тэлесэрыялу «Згубленыя». Адзіны з выжылых людзей зь сярэдняй часткі самалёту рэйсу 815.
Бун Карлайл | |
Boone Carlyle | |
Ен Самэрголдэр у ролі Буна Карлайл | |
Першае зьяўленьне на экране | Пілёт: Частка 1 |
---|---|
Цэнтральныя эпізоды | Пачуцьці і розум |
Апошняе зьяўленьне на экране | Канец |
Сэзоны | 1, 2, 3, 6 |
Інфармацыя | |
Узрост | 23 |
Паходжаньне | Малібу, Каліфорнія |
Прафэсія | Кіраўнік філіялу кампаніі яго маці |
Актор | Ен Самэрголдэр |
Браценік іншай гераіні — Шэнан Рутэрфорд. Спрабаваў адразу стацца адным зь лідэраў выжылых, але ў яго не атрымалася, стаў саўдзельнікам Лока. Бун пражыў на высьпе 41 дзень, пасьля чаго сканаў ад пашкоджаньняў атрыманых падчас падзеньня са скалы самалёта наркагандляроў. Ён знаходзіўся ў сярэдзіне і спрабаваў выклікаць ратаўнікоў з цудам ацалелай рацыі. У сапараўднасьці ён здолеў зьвязацца з Бэрнардам, які ляцеў у хвасту рэйсу Oceanic 815, і які знаходзіўся на іншай часцы выспы. Па словах Лока, Бун быў ахвяраю, якую патрабавала выспа.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Ен Самэрголдэр быў заяўлены як адмыслова запрошаны актор у сэрыях «Закінуты», «Далейшыя ўказаньні», «Выкрыцьцё» і «LA X».
- Бун — першае імя, якое чуюць гледачы сэрыялу. Шэнан крычыць гэтае імя на пляжы адразу пасьля падзеньня.