Сьпіс амбасадараў Вялікабрытаніі ў Беларусі
Першапачаткова дыпляматычнае прадстаўніцтва Вялікабрытаніі ў Беларусі знаходзілася ў Маскве (Расея). Амбасада ў Менску была адчыненая ў 1993 годзе ў будынку амбасады Нямеччыны. У 1995 годзе дыппрадстаўніцтва Вялікабрытаніі было перанесенае ў іншы будынак на вуліцы Карла Маркса, 37, дзе знаходзілася амбасада Італіі. Але некаторыя прадстаўнікі амбасады (напрыклад, аташэ абароны) працягвалі заставацца ў Маскве, пакуль амбасада Італіі не была перанесеная на вуліцу Ракаўскую, 16б. Амбасадар носіць афіцыйны тытул Амбасадара Яе Брытанскае Вялікасьці ў Рэспубліцы Беларусь.
Амбасадары
рэдагаваць- сэр Браян Фол (анг. Brian Fall, 1992—1993)
- Джон Эвэрард (анг. John Everard, 1993—1996)
- Джэсыка Пірс (анг. Jessica Pearce, 1996—1999)
- Ен Келі (анг. Iain Kelly, 1999—2003)
- Браян Морыс Бэнэт (анг. Brian Maurice Bennett, 2003—2007)
- Майкл Гэдак (анг. Michael Haddock, 2007—2008)
- Найджыл Ґуд-Дэйвіс (анг. Nigel Gould-Davies, 2008—2009)
- Розмары Томас (анг. Rosemary Thomas, 2009—2012)
- Брус Бакнэл (анг. Bruce Bucknell, 2012 — цяпер)