Сьмілавіцкі мячэт
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Сьмілавіцкі мячэт
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сьмілавічы |
Каардынаты | 53°44′06″ пн. ш. 28°00′35″ у. д. / 53.735° пн. ш. 28.00972° у. д.Каардынаты: 53°44′06″ пн. ш. 28°00′35″ у. д. / 53.735° пн. ш. 28.00972° у. д. |
Канфэсія | іслам |
Сьмілавіцкі мячэт |
Сьмілавіцкі мячэт — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Сьмілавічах. Знаходзіўся ў паўднёвай частцы мястэчка, на Пясковай вуліцы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1856 годзе сьмілавіцкія татары атрымалі дазвол на будаваньне мячэту[1] на просьбу мясцовага імама Паўтаржыцкага. Пляц пад будоўлю ахвяравалі «на вечныя часы» мясцовыя зямяне Паўліна і Ерастына Манюшкі[2].
У 1937 годзе савецкія ўлады зруйнавалі мячэт.
18 кастрычніка 1996 году адбылося адкрыцьцё новага будынка мячэту. Грошы на адбудову мячэту ахвяравала сястра Нурыя з Кувэйту, а таксама мясцовыя магамэтане.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лакотка А. Бераг вандраванняў ці адкуль Беларусь. — Менск, 1994. С. 48—49.
- ^ Канапацкі І. Крыніцы па гісторыі татар-мусульман Беларусі ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (канец ХVIII — пачатак ХХ ст.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. № 24 (2005). С. 172.