Сьмешныя каханьні
Сьмешныя каханьні (па-чэску: Směšné lásky) — збор сямі кароткіх аповедаў, напісаных Міланам Кундэрай, у якіх ён, з уласьцівым яму бязьлітасным гумарам, спалучае трагічныя і камічныя сытуацыі (з большага рамантычных) чалавечых узаемаадносінаў.
Сьмешныя каханьні | |
па-чэску: Směšné lásky | |
Жанр: | апавяданьне |
---|---|
Аўтар: | Мілан Кундэра |
Мова арыгіналу: | чэская |
Год напісаньня: | 1959—1968 |
Публікацыя: | 1970 |
Выдавецтва: | Alfred A. Knopf[d] |
Аповеды
рэдагавацьНазвы сямі аповедаў:
«Ніхто ня будзе сьмяяцца» (чэск. Nikdo se nebude smát)
«Залаты яблык вечнага жаданьня» (чэск. Zlaté jablko věčné touhy)
«Ложны аўтаспын» (чэск. Falešný autostop)
«Сымпозіюм» (чэск. Symposion)
«Няхай старыя мёртвыя саступяць месца маладым мёртвым» (чэск. Ať ustoupí staří mrtví mladým mrtvým)
«Д-р. Гавэл праз 20 год» (чэск. Dr. Havel po dvaceti letech)
«Эдуард і Бог» (чэск. Eduard a Bůh)
- У першым апавяданьні сюжэт завязваецца вакол маладога прафэсара выяўленчых мастацтваў, які любіць іграць на людзях, якіх ён лічыць ніжэйшымі за сябе. Пасьля адмаўленьня напісаць рэцэнзію на навуковую работу аднаго натхнёнага (і безнадзейнага) навукоўца, ён губляе сваю дзяўчыну адразу пасьля ўсьведамленьня свайго да яе каханьня.
- Другое апавяданьне апісвае гісторыю двух закаханых людзей, якія іграюць ралявую гульню раптоўнага кіроўцы і аўтаспыньніцы, якая спачатку іх захапляе, але неўзабаве пужае адну і адштурхоўвае другога.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |