Сьледзтва вядуць Калабкі (мультфільм, 1987)
«Сьледзтва вядуць Калабкі» (па-расейску: Следствие ведут Колобки) — савецкі маляваны мультыплікацыйны фільм студыі «Экран», створаны рэжысэрамі Аляксандрам Татарскім і Ігарам Кавалёвым. Складаецца з двух частак. Першая частка была выпушчаная ў 1986 годзе, а другая частка — у 1987 годзе. Назва мультфільма парадуе назву папулярнага савецкага дэтэктыўнага сэрыяла «Сьледзтва вядуць знаўцы».
Сьледзтва вядуць Калабкі | |
Тып мультфільму | маляваны |
---|---|
Жанр | казка, камэдыя, дэтэктыў |
Рэжысэр | Ігар Кавалёў, Аляксандар Татарскі |
Аўтар сцэнару | Эдуард Усьпенскі |
Ролі агучвалі | без значэньня |
Кампазытар | Юры Чарнаўскі |
Аніматары | Ігар Кавалёў, Аляксандар Татарскі |
Апэратар | Іосіф Эмануілавіч Галомб |
Студыя | Творчае аб’яднаньне «Экран» |
Краіна | СССР |
Прэм’ера | 1986 |
У далейшым пэрсанажы гэтага мультфільма браты пілёты Шэф і Калега актыўна выкарыстоўваюцца студыяй «Пілёт», у прыватнасьці, у праекце «Чардачок Фруціс» і «Акадэмія Ўласных Памылак».
Сюжэт
рэдагавацьЗамежны кантрабандыст Карбафос, які прыехаў у горад Энск.[1] Пад выглядам турыста, выкрадае з заапарка рэдкага паласатага слана па мянушцы Балдахін. Сам слон калісьці належаў Карбафосу, аднак зьбег ад яго, не вытрымаўшы пабоеў і зьдзекаў. За справу бяруцца знакамітыя браты-сышчыкі Калабкі, Шэф і Калега. Сам Карбафос спрабуе вывезьці Балдахіна за мяжу й падманным шляхам бярэ даведку ў сувенірным краме аб тым, што фарфоравы слон належыць яму (атрымаўшы даведку за фарфоравага слана, Карбафос саму статуэтку разьбіў на месцы). Аднак на аэрадроме, адкуль хоча паляцець Карбафос са сланом, зьяўляюцца Калабкі. Карбафос хоча заштурхаць слана ў самалёт і б’е яго палкай. У гэты час сышчыкі перавабліваюць Балдахіна яго каханым рыбіным тлушчам і трубяць на трубе, з-за чаго слон ідзе да братоў, скідаючы зь сябе былога гаспадара. Але Карбафос таксама спрабуе перавабіць слана музыкай на флейте, з-за чаго слон губляе волю й вяртаецца. Карбафос пачынае запіхваць Балдахіна ў самалёт. Тут Шэф страляе прысоскай з свайго рэвальвэра у табурэтку на сьпіне Карбафоса й пачынае цягнуць на сябе, але злыдзень адразае табурэтку нажніцамі, і Шэфа далёка адкідвае. Па невядомай прычыне слуга Карбафоса пераходзіць на бок сышчыкаў, абстрэльваючы свайго гаспадара паветранымі шарыкамі з кулямёта. Злыдзень ляціць, а браты Калабкі разам са слугой і сланом ідуць па горадзе.
Над фільмам працавалі
рэдагаваць- Аўтар сцэнара: Эдуард Усьпенскі
- Рэжысэр: Аляксандар Татарскі, Ігар Кавалёў
- Мастак-пастаноўнік: Вольга Охрімец
- Апэратар: Ёсіф Голомб
- Кампазытар: Юрый Чарнаўскі
- Гукаапэратар: Алег Саламонаў
- Мастакі-мультыплікатары: Уладлен Барбэ, Андрэй Сьвіслацкі, Дзьмітрый Навумаў, Сяргей Шрамкоўскі, Яўген Делюсін, Ала Юркоўская
- Мастакі: Натальля Грачова, Юлія Лебедзева, Максім Радаеў, Валянцін Цялегін, Ганна Юшкіна, Ірына Дарашэнка
- Мантажор: Любоў Георгіева
- Рэдактар: Аліса Феодоріді
- Дырэктар: Ігар Гелашвілі
Ролі агучвалі
рэдагаваць- Леанід Бранявы — ’’Шэф’’ (1-2 сэрыі)
- Міхаіл Еўдакімаў — ’’Шэф’’ (3-4 сэрыі)
- Аляксей Пціцын — ’’Калега’’
- Станіслаў Фядосаў — ’’усе астатнія пэрсанажы, уключаючы Карбафоса, яго слугу й слана’’
- Ганна Шацілава — ’’дыктар ’’
Узнагарода
рэдагаваць- Прыз «Залаты Кукер» на МКФ у Варне, 1987.[2]
Выданьне на відэа
рэдагавацьУ канцы 1980-х і пачатку 1990-х мультфільм выпушчаны на відэакасэтах відэакампаніяй «электроніка відэа». У сярэдзіне 1990-х гадоў мультфільм выпушчаны ў VHS-зборніку «Лепшыя савецкія мультфільмы» Studіo PRO Vіdeo.
У 2000 годзе кампанія «Майстар Тэйп» і «Зьвяз Відэа» пры падтрымцы «Дзяржтэлерадыёфонду» выпусьціла ліцэнзійныя VHS-копіі (з майстар-касэты Betacam SP) з поўным цыклам мультфільмаў пра Калабка.
З 2002 году мультфільм выпускаўся на DVD у зборніку мультфільмаў Аляксандра Татарскага «падаў леташні сьнег» з гукам Dolby Dіgіtal.
Гульня
рэдагавацьПа матывах мультфільма было створана 8 кампутарных гульняў:
- Браты Пілёты. Па сьлядах паласатага слана, дата выхаду: 22 верасьня 1997 году (adventure, квэст).
- Браты Пілёты. Справа аб сэрыйным маньяку, дата выхаду: 2 сьнежня 1998 году (adventure, квэст).
- Браты Пілёты. Зваротны бок Зямлі, дата выхаду: 11 чэрвеня 2004 году (adventure, квэст).
- Браты Пілёты. Алімпіяда, дата выхаду: 27 жніўня 2004 году (аркада).
- Браты Пілёты 3D. Справа аб Агародных шкоднікаў, дата выхаду: 22 кастрычніка 2004 году (adventure, квэст).
- Браты Пілёты 3D. Таямніцы Клюба Сабакагадоўцаў, дата выхаду: 29 красавіка 2005 году (adventure, квэст).
- Браты Пілёты. Загадка атлантычнай селядца, дата выхаду: 27 студзеня 2006 году (аркада).
- Браты Пілёты. Даганялкі, дата выхаду: 2 сакавіка 2007 году (аркада).
Вэрсыя на ангельскай мове
рэдагаваць9 жніўня 2018 году на YouTube-канале «Советское телевидение. ГОСТЕЛЕРАДИОФОНД» была выкладзеная вэрсыя мультфільма «Сьледзтва вядуць Калабкі» на ангельскай мове[3][4].
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Сьледзтва вядуць Калабкі (мультфільм, 1983) — лялечны мультфільм 1983 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Паводле іншых мультфільмаў пра братоў Пілётаў, дзеяньне адбываецца ў Бярдзічаве (цяпер Жытомірская вобласьць, Украіна).
- ^ Сяргей Капкоў Энциклопедия отечественной мультипликации (рас.). — М.: Алгоритм, 2006. — С. 632—633. — 816 с. — 3000 ас.
- ^ Следствие ведут Колобки. Серии 1 и 2. Іnvestіgatіon Held by Kolobkі. Epіsodes 1 and 2 (1986) на YouTube
- ^ Следствие ведут Колобки. Серии 3 и 4. Іnvestіgatіon Held by Kolobkі. Epіsodes 3 and Last One (1987) на YouTube
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Сьледзтва вядуць Калабкі»(недаступная спасылка) на сайце «Энцыклапедыя айчыннага кіно»
- Творчае аб’яднаньне «Экран»(недаступная спасылка)