Сьвяты Баніфацый

хрысьціянскі сьвяты і пакутнік

Баніфацый ці Ваніфатый (па-лацінску: Bonifatius), таксама Вінфрыд (па-лацінску: Winfried, Winfrid, Wynfreth; 672/673, Крэдытон, каралеўства Ўэсэкс (цяпер — графства Дэван на паўднёвым захадзе Англіі) — 5 чэрвеня 754, каля Докуму, цяпер — Фрысьлянд) — хрысьціянскі пакутнік, архіепіскап ў Майнцы, найбольш значны місіянэр і рэфарматар царквы дзяржаве франкаў, вядомы як Апостал усіх немцаў.

Сьвяты Баніфацый
Сьвяты
Нарадзіўся каля 675[1]
Памёр 5 чэрвеня 754
Дзень памяці 5 чэрвеня[2] і 5 чэрвеня
Помнік сьв. Баніфацыю ў Фульдзе

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Быў выхаванцам бэнэдыктынцаў. Праз пэўны час Баніфацый сам уступіў у ордэн бэнэдыктынцаў і ўзначаліў адну з манаскіх школаў. Ва ўзросьце 40 гадоў пачаў займацца навуковай дзейнасьцю, складаючы першую пісьмовую ангельскую граматыку. У 718 году Папа Грыгорыюс ІІ скіраваў Баніфацыя з эвангэлізацыйнай місіяй у паганскую ў тыя часы Цюрынгію.

Некалькі гадоў Баніфацый пасьпяхова працаваў па ўсёй Нямеччыне, абвяшчаючы Божае слова і засноўваючы дыяцэзыі. Усяго на нямецкіх землях ён заснаваў 7 дыяцэзый. У 722 годзе Баніфацый быў кансэкраваны як біскуп-місіянэр, а праз 10 гадоў стаў арцыбіскупам і папскім вікарыем у Нямеччыне.

Некаторыя крыніцы паведамляюць пра адну незвычайную падзею, якая нібыта мела месца на поўначы Гэсэну, блізу Гайсмару: непадалёк ад памежнага ўмацаваньня франкаў расло сьвятое для немцаў-паганцаў дрэва — Дуб Донара (Дуб Тора). Баніфацый адважыўся сьсекчы яго. Прысутныя пры гэтым паганцы чакалі гневу свайго бога, але, як аказалася, дарэмна. Яны былі ўражаны тым, як лёгка ўпала іх сьвятыня. Са сьсечанага сьвяшчэннага дрэва Баніфацый распарадзіўся ўзьвесьці ў Фрыцлары капэлу Сьв. Пятра. Сёньня на гэтым месцы знаходзіцца манастыр і царква Сьв. Пятра.

5 чэрвеня 754 году падчас аднаго з місіянэрскіх падарожжаў на тэрыторыі Нідэрляндаў Баніфацый разам з 52 паплечнікамі быў забіты паганцамі. Цела Баніфацыя было спачатку дастаўлена ў Майнц, а потым пахавана ў саборы гораду Фульда.

Сьвятога Баніфацыя малююць у вобразе бэнэдыктынскага манаха або біскупа. Іканаграфічнымі атрыбутамі Сьвятога зьяўляюцца сьсечаны дуб, сякера і прабітая мячом кніга (эвангеліярый). Найбольш старая вядомая выява — на вечку вокладкі «Codex aureus» з Эхтэрнаху, датуецца 983—991 гадамі.

Ушанаваньне

рэдагаваць
 
Частка мошчаў сьв. Баніфацыя

Успамін сьвятога Баніфацыя у каталіцкім касьцёле — 5 чэрвеня. Баніфацый зьяўляецца апекуном краўцоў і півавараў.

Сваёй дзейнасьцю сьвяты Баніфацый заклаў падмурак еднасьці хрысьціянскай Эўропы, і таму яго называюць «апосталам Нямеччыны» і «заснавальнікам Захаду і Эўропы». Да рэліквій сьвятога, якія знаходзяцца у заснаваным ім кляштары ў Фульдзе, на працягу стагоддзяў прыходзілі і працягваюць прыходзіць шматлікія пілігрымы.

Штогод у Фульдзе, дзе пахаваны Баніфацый, зьбіраецца канфэрэнцыя нямецкіх біскупаў. Частка мошчаў сьвятога Баніфацыя знаходзіцца ў царкве Сьв. Хільдэгарды і Яна ў Эйбінгене (Рэйнгаў), дзе Гільдэгардай Бінгенскай былі сабраны мошчы многіх сьвятых.

У 1250-ю гадавіну сьмерці сьвятога пакутніка Баніфацыя ў чэрвені 2004 году былі праведзены шматлікія памятныя мерапрыемствы ў Крэдытоне, Докуме і Фульдзе. Акрамя таго, быў пастаўлены мюзікл Bonifatius — das Musical, які распавядае пра жыцьцё Баніфацыя.

  1. ^ Saint, Archbishop of Mainz Boniface // Faceted Application of Subject Terminology
  2. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 27.

Літаратура

рэдагаваць
  • Erhard Gorys: Lexikon der Heiligen. München: DTV 1997. ISBN 3-423-32507-0
  • Lutz E. von Padberg: Bonifatius. Missionar und Reformer. München: Beck 2003. ISBN 3-406-48019-5
  • Bonifatius in Mainz — Neues Jahrbuch für das Bistum Mainz, Hrsg.: Barbara Nichtweiß, Zabern-Verlag Mainz. ISBN 3-8053-3476-1
  • Dirk Schümer: Apostel der Europäer (артыкул у газэце Frankfurter Allgemeine Zeitung ад 5 чэрвеня 2004 г.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць