Сьвята сьвятла
Сьвя́та сьвятла́ (па-француску: fête des lumières) — традыцыйнае сьвята ў горадзе Ліёне, якое праходзіць напачатку сьнежня.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/Lumiere_Lyon_France.jpg/220px-Lumiere_Lyon_France.jpg)
Гісторыя
рэдагавацьПачатак сьвяткаваньня адносіцца да 1643 году, калі ва ўсёй Эўропе зьявілася эпідэмія чумы. Гарадзкія дарадцы прынялі пастанову зьвярнуцца непасрэдна да Дзевы Марыі з просьбай пра заступніцтва і прынялі загадзя абяцаньне ўсімі даступнымі ім сіламі праславіць яе. 8 верасьня чума сьціхла, і Ліён стаў адзіным у Францыі горадам, які практычна не закранула эпідэмія.
Абяцаньне было ўвасоблена ў выглядзе статуі Маці Божай, выкананай з пазалочанай бронзы. Аднак у верасьні, як правіла, адбываецца паводка, якая ўскладняла доступ да месца знаходжаньня статуі. Таму цырымонія была перанесена на 8 сьнежня. У дзень, прызначаны для правядзеньня гарадзкога сьвята, надвор’е было вельмі дрэннае. Аднак паўсюль панавала агульная радасьць, горад быў упрыгожаны агнямі, званілі званы і стралялі гарматы. Аднак як толькі кардынал дэ Богард асьвяціў статую, распачалася навальніца, і з прычыны непагадзі агні давялося пагасіць і скончыць цырымонію.
Калі навальніца прайшла, насельніцтва яшчэ знаходзілася ў сьвяточным настроі і без афіцыйнага на тое ўказаньня запаліла паўсюдна агні, працягнуўшы сьвята. Так зьявілася традыцыя ілюмінацыі.
Сучаснасьць
рэдагавацьЗ часам сьвята набыла сьвецкі характар. Муніцыпалітэт Ліёну ўсьвядоміў, што штогадовыя сьнежаньскія ілюмінацыі значна падвышаюць прывабнасьць гораду ва ўсіх значэньнях гэтага слова: «…падсвятленьне ўяўляе сабой унікальны спосаб адназычць асаблівасьці гораду, яго сьцен і архітэктурных скарбаў».
У 1989 г. быў зацьверджаны «Плян Асвятленьне», згодна зь якім прынята штоноч асьвятляць 325 грамадзкіх будынкаў гораду. У 2002 годзе сьвята было заменена Фэстам агнёў, які доўжыцца чатыры дні з 8 сьнежня. Штогод гэта велічнае сьвята прыцягвае ў горад да трох мільёнаў турыстаў.