Сьведзь

рака ў Беларусі

Сьведзь — рака ў Каленкавіцкім, Шацілавіцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 49 км. Плошча вадазбору 625 км². Выдатак вады ў вусьці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.

Рака
Сьведзь
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Падлукі
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 49 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,6 м³/с
Плошча басэйну 625 км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰

Пачынаецца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Падлукі Каленкавіцкага раёну, вусьце за 3 км на ўсход ад вёскі Сьведзкае Рэчыцкага раёну. Цячэ паўночнай часткай Гомельскага Палесься.

Даліна невыразная, у сярэдняй плыні месцамі трапэцападобная, шырынёй 1—3 км. Схілы вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Абалона двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), моцна перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 10—20 м) каналізаванае, апрача невялікай дзялянкі каля вусьця[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 322

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 322